Генадзь Іванавіч Міхасёў
Генадзь Іванавіч Міхасёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | даследчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1998) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у |
Генадзь Іванавіч Міхасёў (нар. 6 чэрвеня 1957, п. Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (2005). Член Міжнароднага таварыства прыкладной матэматыкі і механікі (GAMM, 2001), Еўрапейскага таварыства механікаў (EUROMECH, 2003), Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), Беларускага матэматычнага таварыства.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Механіка», 1981; аспірантура, 1984), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (дактарантура, 1997).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце (1985—1994, 1997—2000, 2001—2008, у 1998—2000 — загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і механікі, з 2001 — прарэктар па навуковай рабоце), Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце шляхоў зносін (2000—2001, загадчык кафедры тэарэтычнай механікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2008, кафедра бія- і нанамеханікі, з 2009 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя тонкіх абалонак (ваганні, хвалі, устойлівасць); распрацоўка метадаў гашэння вібрацый слаістых танкасценных канструкцый з выкарыстаннем магнітарэалагічных кампазітаў; біямеханіка (мадэляванне слыхавой, крывяноснай сістэм); асімптатычныя метады.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000), Фонда каралевы Ядвігі (Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча, 2001).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Волновые пакеты в тонких оболочках : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Михасев Геннадий Иванович. ― Санкт-Петербург, 1998.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Михасёв Геннадий Иванович(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Барані
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выкладчыкі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены Нью-Ёркскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Механікі СССР
- Механікі Беларусі