Генадзь Іванавіч Невяльской
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Генадзь Іванавіч Невяльской | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1813 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1876 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | адмірал |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Генадзь Іванавіч Невяльско́й (руск.: Генна́дий Ива́нович Невельско́й, 5 снежня 1813, с. Дракіна, Кастрамская вобласць, Расія — 29 красавіка 1876) — расійскі мараплавец, даследчык Далёкага Усходу. Адмірал (1874).
Скончыў Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу ў 1832 годзе і афіцэрскія класы ў 1836 годзе. У 1848-49 гадах кіраваў марскім пераходам транспарту «Байкал» з Кранштата да Петрапаўлаўска-Камчацкага, адкрыў (1849) і даследаваў Татарскі праліў, выявіў астраўны характар Сахаліна. У 1850-55 гадах узначаліў Амурскую экспедыцыю, даследаваў нізоўі ракі Амур, заснаваў там расійскія пасяленні, у тым ліку Нікалаеўск-на-Амуры. На востраве Сахалін адкрыў радовішчы вугалю. Яго імем названы праліў, мыс у гэтым праліве, заліў, гара і горад на Сахаліне.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1813 годзе
- Нарадзіліся ў Кастрамской губерні
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1876 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
- Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ваенна-марскога інстытута
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Мараплаўцы Расійскай імперыі
- Заснавальнікі гарадоў
- Даследчыкі Азіі