Генадзь Ільіч Мурамцаў
Генадзь Ільіч Мурамцаў | |
---|---|
руск.: Геннадий Ильич Муромцев | |
![]() Генадзь Ільіч Мурамцаў. Фота Яўгена Колчава | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1931 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ілья Аляксеевіч Мурамцаў[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «Ураджай» |
Уплыў |
Сяргей Каткоў Андрэй Бембель Міхаіл Керзін |
Уплыў на | Леанід Давідзенка |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Гена́дзь Ільі́ч Му́рамцаў (18 лістапада 1931, Ленінград) — беларускі скульптар, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і опернага спевака Ільі Аляксеевіча, заслужанага артыста БССР (1901—1968). Жыве ў Мінску з 1936, у гады Вялікай Айчыннай вайны разам з сям'ёй жыў у Маскве, Куйбышаве, Горкім, Каўрове; вярнуліся ў Мінск у жніўні 1944. Першапачатковую мастацкую адукацыю адтрымаў у студыі Мінскага Дома піянераў пад кіраўніцтвам Сяргея Каткова ў 1939, потым у студыі Дома афіцэраў, далей у Доме народнай творчасці ў Мікалая Тарасікава. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1952) у Андрэя Бембеля, Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, 1952—1958) у Міхаіла Керзіна, Васіля Сакалова, Ігара Крастоўскага, Генадзя Епіфанава. Дыплом — жаночая фігура «Ураджай». Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1958—1961), Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1961 (дацэнт з 1977). Лаўрэат прэміі Ленінскага Камсамола Беларусі (1967). Член Саюза мастакоў БССР з 1961 (секцыі скульптуры).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Партрэтныя вобразы Мурамцава заўсёды адрозніваюцца своеасаблівай лаканічнай аўтарскай манерай. Сярод створанай галерэі персанажаў сустракаюцца вядомыя пісьменнікі, паэты, мастакі Беларусі (Максім Багдановіч, Аркадзь Куляшоў, Васіль Быкаў, Заір Азгур, Міхаіл Керзін, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Алеся Паслядовіч і іншыя).
![]() |
Генадзь Ільіч Мурамцаў на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Скульптары XXI стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Вучні Сяргея Каткова