Генадзь Адамавіч Асташонак
| Генадзь Адамавіч Асташонак | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 25 ліпеня 1955[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 верасня 2012 (57 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | медальер, збройнік, каваль |
| Вучоба | |
| Уплыў | Аляксей Міхайлавіч Зінчук[d] і Станіслаў Міронавіч Ларчанка[d] |
| Член у | |
Генадзь Адамавіч Асташонак (25 ліпеня 1955[1], Дабраводка, Мінская вобласць — 22 верасня 2012) — беларускі мастак, майстар мастацкай апрацоўкі металу[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 ліпеня 1955 года ў вёсцы Дабраводка Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1974 годзе і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Вучыўся ў А. Зінчука і С. Ларчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1992 года[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў ў галіне мастацкай апрацоўкі металу. Сярод асноўных твораў — серыя медалёў, прысвечаных дзеячам культуры: «М. Гусоўскі», «Я. Колас», «Я. Купала», «М. Багдановіч», «500 гадоў Рафаэлю». Для інтэр’еру Літаратурнага музея М. Багдановіча стварыў дэкаратыўныя рашоткі і люстры; для Палаца моладзі ў Мінску — люстры і дэкаратыўныя скульптуры (у сааўтарстве). Таксама вядомы работамі дэкаратыўнай пластыкі з металу, сярод якіх — «PS», «Аэліта», «Чалавек-крэсла», «Лінія жыцця». Выканаў калекцыю зброі для Княжацкага замка ў г. п. Мір[2].
Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерэі (Масква), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск)[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- 1 2 3 4 5 6 Асташонак Генадзь Адамавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асташонак Генадзь Адамавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі Беларусі
- Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі
- Медальеры Беларусі
- Мастакі-афарміцелі Беларусі