Генадзь Андрэевіч Забоеў
Генадзь Андрэевіч Забоеў | |
---|---|
Род дзейнасці | урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Генадзь Андрэевіч Забоеў (20 сакавіка 1922, в. Сасноўка Называеўскага раёна Омскай вобласці — 2006) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Ашмянскім раёне: загадчык хірургічнага аддзялення (1954—1962), галоўны ўрач раёна (1962—1973). Працаваў у цэнтральнай раённай бальніцы да жніўня 1984 года. Пасля выехаў жыць у г. Гродна.
У 1968 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Владимиров, А. Все отдавая людям: о Г. А. Забоеве, главвраче Ошмянской районной больницы / А.Владимиров // Красное знамя. — 1972. — 18 марта.
- Забоеў Генадзь Андрэевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 19-20.
- Забоеў Генадзь Андрэевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 565. (Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач).