Перайсці да зместу

Генадзь Барысавіч Шведзік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Барысавіч Шведзік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 сакавіка 1914(1914-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1942(1942-10-11) (28 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў ідыш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Барысавіч Шведзік (4 сакавіка 1914, Бабруйск11 кастрычніка 1942) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Працаваў на новабудоўлях Бірабіджана. У 1929 годзе прыехаў у Мінск і паступіў на рабфак. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1937). Адначасова працаваў у газеце «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), потым загадчыкам аддзела ў газеце «Піянер Беларусі». У 1938—1940 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску, пасля — навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры АН БССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў у Чырвонай Арміі, быў кулямётчыкам. Загінуў 11 кастрычніка 1942 года пад Бранскам.

Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929 годзе. Пісаў на мове ідыш. Выдаў зборнікі паэзіі «Старт» (1934), паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935) і зборнік «Вершы» (1939). У 1962 годзе ў перакладзе на беларускую мову апублікаваны зборнік «Лірыка», у 1989 годзе — кніга вершаў і лістоў «Матчына сляза».

Зноскі