Генадзь Браніслававіч Давыдзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Давыдзька
Кіраўнік НДТРК РБ
28 снежня 2010 — 6 лютага 2018
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Зімоўскі
Пераемнік: Іван Міхайлавіч Эйсмант
Старшыня грамадскай арганізацыі «Белая Русь»
з 19 студзеня 2018
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Радзькоў
 
Адукацыя:
Дзейнасць: журналіст, палітык
Нараджэнне: 29 верасня 1955(1955-09-29) (63 гады)
Жонка: Наталля Давыдзька
 
Узнагароды:

Medal of Francis Skorina rib.png

Генадзь Браніслававіч Давыдзька (29 верасня 1955, Сянно Віцебская вобласць) — беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 г. скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў(руск.) бел., акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 1992 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, рэжысёр драмы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999 г.), лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў. З’яўляецца аўтарам праграм і вядучым на Беларускім тэлебачанні.

З 1978 да 1980 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1977 г. пачаў працоўную дзейнасць у Арэнбургскім абласным драматычным тэатры імя М. Горкага(руск.) бел.. З 1980 па 1982 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (да 2004 г.).

У 1995 г. заснаваў тэатр «Бульвар смеху». Стваральнік тэлівізійнага цыкла «АРТ-клуб»; кіраўнік курса «рэжысура эстрады» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член праўлення Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу (20042008 гг.). Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Член грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы. Старшыня асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў». Намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. У 2004 г. прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года».

28 снежня 2010 г. прызначаны кіраўніком НДТРК Беларусі. У 2011 г. разам з іншымі уплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза, у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. Г. Давыдзьку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[1]. Паводле Еўрапейскага савета Генадзь Давыдзька: «апісваючы сябе як „аўтарытарны дэмакрат“, нёс адказнасць за распаўсюджванне па тэлебачанні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля выбараў у снежні 2010 года. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна паказваліся ў негатыўным і прыніжальным выглядзе, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю»[2]. У 2016 г. забарона была знята. У тым жа годзе выступіў па тэлебачанню з шэрагам абвінавачванняў недзяржаўнай прэсы, ьцьвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[3].

Пад яго кіраўніцтвам па дзяржаўнаму тэлебачанню быў паказаны сканадальны фільм «Жалезам па шкле», з тэкстамі якога «я цалкам згодны»[4].

19 студзеня 2018 г. Генадзь Давыдзька абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб’яднання «Белую Русь».

6 лютага 2018 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зняў Г. Давыдзьку з пасады кіраўніка НДТРК РБ[5]. У той жа дзень прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Фільм Роля
1983 Дело для настоящих мужчин Антон Фралоў
1985 Мама, я жив партызан
2000 В августе 44-го палкоўнік
2001 Поводырь дэкан
2002 Закон Паліванаў
2003 Анастасія Слуцкая князь Сямён Алелькавіч
2010 Брестская крепость Новікаў
2010 Журов-2 Зяленскі
2011 ПираМММида міністр

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2005 г.), прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гран-пры1-га Усебеларускага фестывалю народнага гумару, Гран-пры Міжнароднага фестывалю сатыры і гумару ў намінацыі «пісьменнік, сатырык», Гран-пры Міжнароднага фестывалю вячэрніх забаўляльных праграмаў краін СНД і Балтыі (за стварэнне тэлецыкла «Налівай»).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]