Генадзь Васілевіч Буралкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Васілевіч Буралкін
Дата нараджэння: 12 лютага 1942(1942-02-12) (76 гадоў)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Вучоба:
Узнагароды: Medal of Francis Skorina rib.png

Гена́дзь Васілевіч Бура́лкін (12 лютага 1942, Ленінагорск, Казахская ССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. У 19761990 гадах скульптар Гродзенскага мастацкага камбіната[2]. З 1976 удзельнічае рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. З 1980 — член Беларускага саюза мастакоў[1], у 19902001 гадах — яго старшыня[2]. Жыве і працуе ў Мінску[1]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў вобласці станковай і манументальнай скульптуры[1]. Асноўныя тэмы ўзятыя з народнага жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нацыянальнымі паданнямі[3]. Яго творы адрозніваюцца манументальнасцю, арганічным спалучэннем абагульненых і рэалістычных дэталяў, вытанчанасцю формаў, глыбокім філасофскім асэнсаваннем гістарычных падзей[3][2]. Аўтар манумента шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), мемарыяльных помніка «Георгій Пераможца» ў Бабруйску, кампазіцыі на станцыі метро «Няміга» ў Мінску (абодва 1999), ансамбля воінам-пагранічнікам у Гродне (2004). Выканаў скульптуры серыі «Скачок» (19982000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (20012002), «Абліччы камянёў» (2002), «Лель» (2003), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я г.), «Памяці В. Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П. Пікаса» (1996) і інш., графічныя серыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Кулалу», «Раніца» (усё 1995), «Усяночная» (2002) і інш. Афармленне інтэр’ераў драматычнага тэатра (у сааўтарстве) і Дома грамадзянскіх абрадаў у Гродне (1970-я гг.)[3][2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), Мастацкім музеі г. Флагштафа ў штаце Паўночная Караліна (ЗША) і інш., у прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі[1].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 18 мая в Национальном художественном музее открылась выставка скульптур, которые можно трогать.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Буралкин Геннадий Васильевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т.Т. 1. / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2005. — 1038 с. ISBN 985-11-0342-X
  3. 3,0 3,1 3,2 Буралкін Генадзь Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]