Генадзь Мікалаевіч Сафонаў
| Генадзь Мікалаевіч Сафонаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1913[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1992 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | Савецкі партызанскі рух |
| Званне | капітан |
| Камандаваў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Генадзь Мікалаевіч Сафонаў (1913[1], Neninka[d] — 1992, Вілейскі раён, Мінская вобласць) ─ беларускі «Праведнік народаў свету». Выратаваў з габрэйскага гета ў Ільі (Мінская вобласць) Фогельман Сімху, Саламянскага Файвла, Кац Брайну, Захараву (Мінкову) Ганну і сям’ю Ёхельман і іншых габрэяў у перыяд Халакосту.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ранняе жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Ненінка Алтайскага краю, У сялянскай сям’і[2]. Рускі, беспартыйны[2].
У 1930 годзе ён з сям’ёй пераехаў у Бійск. Там жа ў 1932 годзе скончыў 7 класаў пачатковай школы. У 1930 годзе навучаўся на трусаводчаскіх курсах. З 1931 па 1933 год працаваў трусаводам на прадпрыемстве «Союзохота». З 1933 па 1935 год загадваў сталовай[2].
З 1935 года праходзіў службу ў РСЧА. У 1935─1937 гг. навучаўся ў артылерыйскай школе ў Адэсе[2]. З 1937 па 1941 год праходзіў службу на пасадзе начальніка забеспячэння ў воінскіх часцях РСЧА. У 1941 годзе яму прысвоена званне старшага лейтэнанта[2].
Партызанская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны Генадзь Сафонаў, накіроўваючыся да новага месца службы ў Заходняй Беларусі, трапіў у акружэнне недалёка ад горада Маладзечна Вілейскай вобласці. Выйшаўшы з акружэння, хаваўся ў лесе[3].
З верасня 1941 па сакавік 1942 стаў адным з арганізатараў і камандзірам партызанскай групы з 7 чалавек[2]. З сакавіка па верасень 1942 года ─ памочнік камандзіра роты партызанскага атрада «Мсцівец», пазней камандзір роты[2]. Яго група ратавала габрэяў з гета, размешчаных у Вілейскім раёне, і хавала іх у лесе. Генадзь прыносіў яўрэям, якія жылі ў зямлянках, прадукты і зімовае адзенне[4].
У верасні 1942 года яго рота ўвайшла ў склад партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы», якая дзейнічала ў Руднянскіх лясах[3].
Генадзь Сафонаў стварыў у брыгадзе з уцекачоў з гета габрэяў невялікі гарбарны завод, дзе яны выпрацоўвалі скуру, шылі партызанам зімовую вопратку, чынілі абутак. Многія з іх былі пажылымі людзьмі і не маглі ваяваць са зброяй у руках[4].
3 лістапада 1943 года Сафонаву, начальніку харчовага забеспячэння брыгады «Дзядзькі Васі», Беларускага штаба партызанскага руху, прысвоена чарговае званне ─ капітан інтэнданцкай службы[2]. У 1944 годзе партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» ўдзельнічала ў вызваленні Вілейкі, Смаргоні і іншых беларускіх гарадоў і вёсак[3].
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 1946 года скончыў ваенную службу і быў звольнены ў запас[5].
Пасля дэмабілізацыя пасяліўся ў горадзе Вілейка, працаваў на шклозаводзе «Залессе». Дзякуючы яго намаганням у пасёлку Ілья быў усталяваны помнік габрэям ─ ахвярам Халакоста[3].
Пасля вайны выратаваныя Сафонавым вязні гета раз’ехаліся па ўсім свеце, многія пасяліліся ў Ізраіль. Сярод іх былі Кац, Фогельман і Дэгані. Брайна Кац памерла ва ўзросце 90 гадоў. Яе нашчадкі не забыліся Сафонава і часта наведвалі яго. Унук Брайны, Шымон Хеўлін, які пераехаў у ЗША[6], пасля смерці Генадзя Мікалаевіча (пасля 1992 года) наведваў у Вілейцы яго жонку, Валянціну Пятроўну[3].
Узнагарода
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)[2]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені (1944)[2]
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)[7]
- Ганаровае званне «Праведнік народаў свету» (1992)[8]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- На алеі «Праведнікаў народаў свету» на мемарыяле «Яма» ў Мінску ўстаноўлена таблічка з імем Сафонава Генадзя Мікалаевіча і пасаджана імянное дрэва[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в The Righteous Among the Nations Database
- ↑ а б в г д е ё ж з і Сафонов Геннадий Николаевич. Партизаны Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023. Праверана 29 сакавіка 2023.
- ↑ а б в г д Праведники народов мира Беларуси / сост. И. П. Герасимова, Е. М. Кирильченко и др.. — Минск, 2015. — С. 30-31. — 170 с.
- ↑ а б The Righteous Among The Nations. The Righteous Among The Nations. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 28 сакавіка 2023.
- ↑ ОБД Мемориал (руск.). obd-memorial.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023. Праверана 29 сакавіка 2023.
- ↑ Правда и вымысел фильма «Праведник» (2023): сюжет, реальные истории Николая Киселева и других персонажей (руск.). www.kp.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2023. Праверана 13 красавіка 2023.
- ↑ Подвиг народа. podvignaroda.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2018. Праверана 28 сакавіка 2023.
- ↑ Gennady Safonov (англ.). Yad Vashem - The World Holocaust Remembrance Center. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.
- ↑ Имена еще более 10 белорусов увековечены на аллее Праведников народов мира на мемориале "Яма" в Минске (руск.). www.belta.by (29 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023. Праверана 29 сакавіка 2023.