Генадзь Пятровіч Баданаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Пятровіч Баданаў
Дата нараджэння: 29 лістапада 1911(1911-11-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 лютага 1977(1977-02-05) (65 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР — 1968

Генадзь Пятровіч Баданаў (29 лістапада 1911, с. Тубанаеўка, Спаскі раён(руск.) бел., Горкаўская вобласць — 5 лютага 1977) — савецкі архітэктар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1940 годзе. У 1946—1950 гг. працаваў у інстытуце Белдзяржпраект[1].

Праца ў БССР[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым[2]), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста цераз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску[1].

Праца ў іншых краінах[правіць | правіць зыходнік]

У Маскве ўзведзены 10-павярховы жылы дом па вуліцы Аўтазаводскай (1950—1954); распрацаваны: праект дэталёвай планіроўкі забудовы эксперыментальнага жылога раёна Трапарова(руск.) бел. (1957—1960), серыя тыпавых праектаў 9—12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў (1971)[2]. Аўтар праектаў жылых дамоў з сілікатабятонных блокаў для калгаснага будаўніцтва ў Калінінскай вобласці (1957—1960), праекта дэталёвай планіроўкі забудовы цэнтральнай часткі Улан-Батара (МНР, 1957—1961)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Баданов Геннадий Петрович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 БАДАНОВ Геннадий Петрович (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]