Генадзь Пятровіч Блізнюк
Генадзь Блізнюк | ||
![]() |
||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Генадзь Пятровіч Блізнюк | |
Нарадзіўся | 30 ліпеня 1980[1] (37 гадоў) Светлагорск, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР |
|
Грамадзянства | ![]() |
|
Рост | 174 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() |
|
Нумар | 10 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1996 | ![]() |
8 (1) |
1998 | ![]() |
15 (6) |
1999 — 2004 | ![]() |
126 (45) |
1999 — 2000 | → ![]() |
4 (2) |
2004 — 2005 | ![]() |
43 (10) |
2005 — 2008 | ![]() |
82 (50) |
2009 | ![]() |
10 (1) |
2009 — 2010 | ![]() |
20 (3) |
2010 | ![]() |
9 (1) |
2011 | ![]() |
6 (2) |
2011 — 2012 | ![]() |
40 (7) |
2013 — 2015 | ![]() |
84 (21) |
2016 | ![]() |
13 (0) |
2016 — | ![]() |
33 (5) |
Нацыянальная зборная** | ||
2000 — 2001 | ![]() |
5 (1) |
2004 — 2009 | ![]() |
12 (4) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Генадзь Блізнюк (нар. 30 ліпеня 1980, Светлагорск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Спачатку выступаў у міні-футбольным клубе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомеля» (з якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату).
У 2004—2005 гадах гуляў у Расіі за саратаўскі «Сокал», пасля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і лепшым бамбардзірам клуба. Асабліва выдатна правёў сезон 2008, калі звязка Блізнюка з Віталем Радзівонавым дазволіла БАТЭ выйграць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Пасля паспяховага сезону 2008 пераехаў у Германію, але там не затрымаўся і неўзабаве стаў іграком «Сібіры», якую ўзначальваў былы трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клубу выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу.
У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну» (з перапынкам), а ў снежні 2012 года пасля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»[2]. У «Гомелі» стаў выступаць на пазіцыі «пад нападнікам» (якім звычайна быў Антон Мацвеенка), нярэдка вывадзіў каманды на поле ў якасці капітана.
У сезоне 2014, у сувязі з траўмай Мацвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[3]. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь стаў адным яе з найвопытнейшых ігракоў і лідараў. 25 красавіка 2015 года, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсменам клуба па колькасці праведзеных у Вышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць брэсцкага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клуба[4].
Па выніках сезону 2015 «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь вырашыў пакінуць клуб. У студзені 2016 года ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Разам з «Тарпеда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваны[6].
15 жніўня 2016 года стаў іграком «Іслачы»[7], дзе замацаваўся на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»[8], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 года падпісаў новы кантракт[9]. 18 жніўня 2017 года, згуляўшы супраць «Гомеля», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея Алейнікава[10].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, потым — за нацыянальную зборную.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (4): 2003, 2006, 2007, 2008
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2002, 2006, 2016
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 2003 (разам з Сяргеем Карніленкам), 2008 (разам з Віталем Радзівонавым)
У складзе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2004, 2006, 2007, 2008
Зноскі
- ↑ Gennadi Bliznyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Геннадий Близнюк подписал однолетний контракт с «Гомелем»
- ↑ "Гомель" продлил соглашение с Близнюком
- ↑ Геннадий Близнюк стал лучшим бомбардиром в истории "Гомеля"
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
- ↑ Близнюк покинул «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Близнюк стал футболистом "Ислочи"
- ↑ Геннадий Близнюк покинул "Ислочь"
- ↑ Близнюк продолжит выступать за "Ислочь"
- ↑ Клуб Сергея Алейникова. Молодым еще фору дам
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
|
---|
1 Хаткевіч (б) • 2 Шагойка • 6 Кірыльчык • 7 Бычанок • 8 Бубноў • 9 Рудзянок • 10 Блізнюк • 11 Халадзінскі (к) • 13 Слабашэвіч • 15 Камароўскі • 16 Алісейка • 17 Некрашэвіч • 19 Талейка • 20 Ясюкевіч • 21 Пабудзей • 22 Джон • 24 Туранок (б) • 28 Белы (б) • 33 Зюлеў • 44 Максімовіч • 77 Асіпенка • 91 Патоцкі • 98 Букаткін • Карканіца • Клачко • Марыніч • Папуш • Фядотаў • Трэнер: Віталь Жукоўскі |
|
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Светлагорску
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК АЗАЛ
- Ігракі ФК Сібір Новасібірск
- Ігракі ФК Франкфурт
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Сокал Саратаў
- Ігракі ФК Гомель-2
- Ігракі ФК Хімік Светлагорск
- Ігракі ФК Жлобін