Генадзь Пятровіч Коршунаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Пятровіч Коршунаў
Дата нараджэння 9 сакавіка 1979(1979-03-09) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці сацыёлаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сацыялагічных навук (2007)
Навуковае званне
Альма-матар

Генадзь Пятровіч Коршунаў (нар. 9 сакавіка 1979, Мінск) — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне сацыяльнай структуры, працэсаў і інстытутаў. Кандыдат сацыялагічных навук (2007), дацэнт (2015).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. У 1996 з залатым медалём скончыў СШ № 123 г. Мінска. У 2001 з адзнакай скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «сацыялогія».

З 2001 па 2009 год працаваў на розных пасадах у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі — ад лабаранта да загадчыка сектарам. З 2006 года га па 2007 гады выконваў абавязкі вучонага сакратара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Месца і роля сацыяльнай міфалогіі ў структуры масавай свядомасці». У тым жа годзе атрымаў стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам.

У 2009—2012 працаваў на пасадзе вядучага навуковага супрацоўніка аддзела інавацыйнай палітыкі Інстытута эканомікі НАН Беларусі. З 2012 па 2015 — дацэнт кафедры сацыялогіі ФФСН БДУ. З 2016 па 2018 — вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, вучоны сакратар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі. З 22 жніўня 2018 па 18 верасня 2020[1] — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Са студзеня па верасень 2021 г. працаваў у ЕГУ[2]. Сябра Беларускага Калегіюма[3]. Праграмны дырэктар адукацыйнай ініцыятывы «Беларуская Акадэмія».

З верасня[4] 2021 года — старшы эксперт Цэнтра новых ідэй (Center for New Ideas).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: структура і дынаміка масавай свядомасці, тэорыя і практыка прагназавання развіцця сацыяльных сістэм, сацыялогія медыя-прасторы, сацыяльныя наступствы лічбафікацыі, сацыялогія рэвалюцый і нацыянальнага будаўніцтва.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі ў сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]