Генадзь Уладзіміравіч Мушперт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Уладзіміравіч Мушперт
Дата нараджэння 25 сакавіка 1954(1954-03-25) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр
Тэатр
Член у

Генадзь Уладзіміравіч Му́шперт (25 сакавіка 1954, Мінск) — беларускі тэатральны рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1975 годзе Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі, у 1982 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1982 года рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа, з 1988 — Латвійскага маладзёжнага тэатра, з 1994 — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, у 1995—1998 гадах галоўны рэжысёр.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, раз з сямю дзясяткамі супрацоўнікаў тэатра падпісаў зварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт[1].

27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Сяргеем Курыленкам. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»[2].

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1997 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго пастановачнай і мастацкай манеры ўласціва тэндэнцыя да сцвярджэння маральных каштоўнасцей, духоўнай вышыні і высакароднасці, любові да бліжняга, здольнасці да спачування, павагі да чалавека. Галоўным на сцэне лічыць змест, але адначасова па-мастацку вобразна, пазбягаючы паўтораў, вядзе пошук сучасных форм падачы матэрыялу, яркіх мізансцэн, смела ўводзіць пластычны і музычны малюнак як неабходны элемент сцэнічнага дзеяння.

Сярод пастановак: у тэатры імя Я. Коласа — «Адпачынак пасля ранення» паводле В. Кандрацьева (1982), «Каманда» С. Злотнікава (1983), «Чужы» Л. Ніканенкі (1984), «Маскоўскія канікулы» А. Кузняцова (1985); у Гродзенскім тэатры — «Дацкая гісторыя» А. Шапіры паводле Х. К. Андэрсена, «Дарагая Памэла» Дж. Патрыка[ru], «Гуляем у Маршака» паводле твораў С. Маршака (усе 1994), «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У. Рудава паводле К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча, «Аднойчы ў Канзасе» С. Дзмітрыева, «Чатыры навелы пра каханне» Р. Горына, Л. Петрушэўскай, С. Злотнікава і В. Распуціна, «Папялушка» Я. Шварца (усе 1995), «У наступным годзе, у той жа час…» Б. Слэйда[ru] (1996), «Кантракт» Ф. Вебера, «Разбойнік» К. Чапека (абедзве 1997), «Кароль, дама, валет…» паводле У. Набокава (1998), «Пярсцёнак і ружа[en]» У. Тэкерэя (1999), «Татуіраваная ружа» Т. Уільямса (2000). Аўтар, акцёр і рок-спявак спектакля «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» паводле Р. Горына (2001).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]