Генадзь Феадосьевіч Рыкоўскі
Генадзь Феадосьевіч Рыкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1936 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | батаніка і брыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1996) |
Альма-матар |
Генадзь Феадосьевіч Рыко́ўскі[1] (руск.: Геннадий Феодосьевич Рыковский; нар. 23 верасня 1936) — вучоны ў галіне батанікі, доктар біялагічных навук (1996).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Куўшынава (Цвярская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў біялагічны факультэт[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі ў лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін[2]. Прайшоў шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка[2]. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне брыялогіі, у 1995 годзе доктарскую на тэму «Происхождение и эволюция мохообразных с оценкой современного состояния и генезиса бриофлоры»[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па фларыстыцы, відавым складзе, эвалюцыі, экалогіі і геаграфіі мохападобных. Распрацаваў і абгрунтаваў канцэптуальную мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных. Прымаў удзел у распрацоўцы дакумента «Нацыянальна стратэгія і план дзеянняў па захаванню і ўстойліваму выкарыстанню біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь» (1997), выданняў Чырвонай кнігі СССР (1984), Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (1993, 2005)[2].
Член Прэзідыума Беларускага батанічнага таварыства[3]. Уваходзіць у склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па каардынацыі дзейнасці гербарыяў[4]. Член вучонага савета Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. кКпрэвіча і савета па абароне доктарскіх дысертацый пры ім[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Мохообразные Березинского биосферного заповедника. — Мн.: Наука и техника, 1980;
- Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. — Мн., 1985 (разам з В. І. Парфёнавым і Г. А. Кім);
- Концептуальная модель происхождения и эволюции мохообразных (2014).
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2001
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Выпускники Биологического факультета — Минск: БГУ, 2011. — С. 200. — 327 с.
- ↑ Общественное объединение «Белорусское ботаническое общество» (руск.)
- ↑ Постановление Президиума Национальной академиинаук Беларуси 26.02.2016 № 7. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рыкоўскі Генадзь Феадосьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 497. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лысак В. В., Дитченко Т. И., Гричик В. В., Попиначенко И. М. Выпускники Биологического факультета — Минск: БГУ, 2011. — С. 200. — 327 с. (руск.) — ISBN 978-985-518-517-9