Перайсці да зместу

Гендарная дысфарыя

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гендарная дысфарыя — стрэс, які чалавек адчувае з-за несупадзення паміж сваёй гендарнай ідэнтычнасцю і полам, прыпісаным пры нараджэнні. Людзі з гендарнай дысфарыяй, як правіла, трансгендарныя. Ранейшы дыягназ «расстройствы гендарнай ідэнтычнасці» быў перайменаваны, каб пазбавіцца стыгмы, павязанай з тэрмінам «расстройства»[1].

У МКХ-11 увесь блок F64 «расстройствы палавой ідэнтыфікацыі» заменены на новы дыягназ «гендарная неадпаведнасць». Расстройствы гендарнай ідэнтычнасці і транссэксуальнасць аб’яднаныя ў адзін дыягназ і перанесеныя ў раздзел «станы, якія адносяцца да сексуальнага здароўя»[2]. Такім чынам, гэты стан болей не адносіцца да псіхічных расстройстваў[3].

Гендарная дысфарыя можа мець розныя прычыны, знешнія праявы і цягласць. Калі фізічны выгляд ці паводзіны мужчыны ці жанчыны адпавядаюць гендарным нормам, гэта часта называюць гендарнай некамфорнасцю. Самая глыбокая форма дысфарыі — транссексуальнасць, калі чалавек цалкам адмаўляе свой прыпісаны пры нараджэнні пол і дабіваецца яго змены, уключаючы адпаведны шэраг аперацый, гарманальную тэрапію, змену гендарнага маркера ў пашпарце і г.д.

  1. American Psychiatric Association. DSM-5 Fact Sheets, Updated Disorders: Gender Dysphoria.
  2. Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя. ICD-11 for Mortality and Morbidity Statistics: Gender incongruence.
  3. Reed, Geoffrey M.; First, Michael B.; Kogan, Cary S.; Hyman, Steven E.; Gureje, Oye; Gaebel, Wolfgang; Maj, Mario; Stein, Dan J.; Maercker, Andreas; Tyrer, Peter; Claudino, Angelica; Garralda, Elena; Salvador-Carulla, Luis; Ray, Rajat; Saunders, John B.; Dua, Tarun; Poznyak, Vladimir; Medina-Mora, María Elena; Pike, Kathleen M.; Ayuso-Mateos, José L.; Kanba, Shigenobu; Keeley, Jared W.; Khoury, Brigitte; Krasnov, Valery N.; Kulygina, Maya; Lovell, Anne M.; de Jesus Mari, Jair; Maruta, Toshimasa; Matsumoto, Chihiro; Rebello, Tahilia J.; Roberts, Michael C.; Robles, Rebeca; Sharan, Pratap; Zhao, Min; Jablensky, Assen; Udomratn, Pichet; Rahimi-Movaghar, Afarin; Rydelius, Per-Anders; Bährer-Kohler, Sabine; Watts, Ann D.; Saxena, Shekhar.. Innovations and changes in the ICD-11 classification of mental, behavioural and neurodevelopmental disorders.