Гендарныя даследаванні
Гéндарныя даслéдаванні, гéндарныя штудыі, гендаралогія (англ.: Gender studies) — комплекс міждысцыплінарных даследаванняў (сацыялогія, псіхалогія, эканоміка, паліталогія, педагогіка і іншыя навукі), прысвечаных гендарнаму феномену ў ягоных сацыяльных вымярэннях. Цэнтральнымі катэгорыямі з’яўляюцца гендар і апазіцыя маскуліннасці і феміннасці, праз прызму якіх даследуюцца розныя аспекты сацыяльных адносін — класавыя, расавыя, нацыянальныя, палітычныя, ролевыя і інш[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гендарныя даследаванні зарадзіліся ў галіне жаночых даследаванняў, якія займаліся тэмай жанчын, фемінізму, гендару і палітыкі[2]. Цяпер гэтая сфера перасякаецца з квір-даследаваннямі і мужчынскімі даследаваннямі[3].
Такія пісьменніцы і мысляркі як Вірджынія Вульф і Сімона дэ Бавуар лічацца папярэдніцамі гендарных даследаванняў[4].
Акадэмічная дысцыпліна
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэцкія ступені ў галіне гендарных даследаванняў былі ўпершыню ўведзеныя ў ЗША ў 1970-х. Першыя даследаванні ў Еўропе былі адкрытыя ў Нямеччыне ва ўніверсітэце Ольдэнбурга і Універсітэце імя Гумбальта ў Берліне ў 1985 (гэта былі міждысцыплінарныя даследаванні)[5]. У выніку Балонскага працэсу і ўніфікацыі навучання ў Еўрапейскім саюзе гендарныя даследаванні з’явіліся ў іншых універсітэтах Еўропы[6].
У 1997 у Мінску быў створаны першы ў Беларусі і адзін з першых у рэгіёне Цэнтр гендарных даследаванняў пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Заснавальніца — Алена Гапава пры падтрымцы Фонду Джона Д. і Кэтрын Т. Макартураў[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
- ↑ Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1-22. ISBN 9781108683524.
- ↑ Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1-22. ISBN 9781108683524.
- ↑ Judith Roof: Gender studies. W: Encyclopedia of Sex and Gender. Fedwa Malti-Douglas (red.). Detroit — New York -New Haven — - Waterville — London: Thomas Gale, 2007, s. 624. ISBN 978-0-02-865960-2.
- ↑ Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
- ↑ Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
- ↑ Цэнтр гендарных даследаванняў, старонка ЭГУ, https://be.ehu.lt/navuka/tsentryi/tsentr-gendarnyih-dasledavannyau/