Генезіс (філасофія)
Ге́незіс (стар.-грэч.: γένεσις — «узнікненне», «паходжанне») — філасофская катэгорыя, якая абазначае ўзнікненне, паходжанне і станаўленне аб'ектаў і з'яў, што развіваюцца[1].
Гісторыя паняцця
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова паняцце генезісу адносілася да ўяўленняў аб паходжанні прыроды і быцця. Гэты аспект прасочваецца ўжо ў міфалогіі (багі як стваральнікі космасу), а пазней развіваўся ў філасофіі (Геракліт, І. Кант, Г. Гегель) і ў канкрэтна-навуковых галінах ведаў (касмаганічная гіпотэза Канта—Лапласа, атамістыка Дж. Дальтана і інш.)[1].
З XIX стагоддзя катэгорыя генезісу пачынае адыгрываць важную метадалагічную ролю ў навуковым пазнанні, асабліва ў навуках, што вывучаюць працэсы развіцця (напрыклад, тэорыя паходжання відаў праз натуральны адбор у біялогіі). Гэта прывяло да ўсталявання генетычнага метаду як асобнага метаду пазнання і ўзнікнення навуковых дысцыплін, якія вывучаюць пераважна генетычныя аспекты з'яў і працэсаў (генетычная псіхалогія, генетычная сацыялогія і інш.)[1].
Сучаснае разуменне
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай навуцы прызнана неабходнасць спалучэння генетычнага (дыяхранія) і структурна-функцыянальнага (сінхранія) метадаў даследавання аб'ектаў. У рамках агульнай тэорыі сістэм робяцца спробы мадыфікаваць структурна-функцыянальны падыход такім чынам, каб стала магчымым вывучэнне генезісу і развіцця структур (працы Ю. А. Абрамаў, Л. Берталанфі, Дж. Кліра, Э. М. Сарока, А. І. Уёмаў, Ю. А. Урманцаў). Выключна важную ролю набываюць праблемы глабальная эвалюцыя і генеалогія форм свядомасці[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя 1997, с. 152.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. К. Лукашэвіч. Генезіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 152. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).