Генеральная Асамблея Уругвая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Заканадаўчы палац

Генеральная Асамблея (ісп.: Asamblea General de Uruguay) — заканадаўчы орган (парламент) Уругвая. Яе ўзначальвае Віцэ-прэзідэнт Рэспублікі (у 2012 гэта Даніла Асторы) і пачынае першую сесію ў сакавіку кожнага года. Сесія доўжыцца да 15 снежня, ці толькі да 15 верасня, перад выбарамі. Новаабраная Асамблея пачынае сваю сесію на 15 лютага наступнага года. Генеральная Асамблея збіраецца ў названыя даты без папярэдняга паведамлення органаў выканаўчай улады. Штаб-кватэра Генеральнай Асамблеі размешчана ў Мантэвідэа.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны парламент складаецца з двух палат:

  • Верхняя палата - Палата Сенатараў (ісп. Cámara de Senadores) складаецца з 31 сенатара, 30 з якіх абіраюцца на 5 гадоў па прапарцыйнай сістэме. У палату таксама ўваходзіць віцэ-прэзідэнт.
  • Ніжняя палата - Палата Дэпутатаў (ісп. Cámara de Diputados) складаецца з 99 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 5 гадоў па па прапарцыйнай сістэме.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]