Генералісімус Савецкага Саюза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Генералі́сімус Саве́цкага Саю́за - вышэйшае воінскае званне ва Ўзброеных Сілах СССР. Уведзена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1945 года на падставе разгляду калектыўнага хадайніцтва рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых Маскоўскага завода «Рысора» ад 6 лютага 1943 года і запіскі камандуючых войскамі франтоў, Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота ад 24 чэрвеня 1945 года. На наступны дзень, 27 чэрвеня, па прапанове Палітбюро ЦК ВКП(б) і пісьмоваму прадстаўленню камандуючых франтамі званне было прысвоена І. В. Сталіну «у азнаменаванне выключных заслуг у Вялікай Айчыннай вайне». Акрамя таго, ён быў узнагароджаны ордэнам «Перамога» і яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па ўспамінах сучаснікаў, пытанне аб прысваенні звання генералісімуса абмяркоўвалася некалькі разоў, аднак Сталін нязменна адхіляў гэтую прапанову. І толькі пасля ўмяшання Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага даў сваю згоду, калі апошні заявіў: «Таварыш Сталін, вы маршал — і я маршал, вы мяне пакараць не зможаце!».

Форма і пагоны[правіць | правіць зыходнік]

Форма і знакі адрознення Генералісімуса Савецкага Саюза былі распрацаваны службай тылу Чырвонай Арміі, але пры жыцці Сталіна іх не ўдалося зацвердзіць афіцыйна, а пасля яго смерці неабходнасць у гэтым адпала. У адным з варыянтаў на мундзіры былі эпалеты, на якіх размяшчаўся герб СССР і вялікая пяціканцовая зорка ў вянку з дубовых лiстоў. На зацвярджэнне таксама былі прадстаўлены зімовы шынель і форма для верхавой язды, якія нагадваюць генеральскую уніформу сярэдзіны XIX ст.. Вырабленыя ўзоры былі адвергнутыя Сталіным, які палічыў іх залішне раскошнымі і несучаснымі. У цяперашні час яны захоўваюцца ў Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Маскве на Паклоннай гары. Ніжэй прадстаўлены праекты пагона генералісімуса СССР:

Фактычна ж генералісімус Сталін насіў стандартны па кроі форменны генеральскі (да ўвядзення пагон) кіцель з адкладным каўняром і чатырма кішэнямі, але унікальнага светла-шэрага колеру. Пагоны на кіцелі - Маршала Савецкага Саюза. Пятліцы генеральскія шынэльныя - чырвоныя з залатой акантоўкай і гузікамі. Гэтая форма была афіцыйнай і выяўлялася на партрэтах і плакатах.

Далейшы лёс звання[правіць | правіць зыходнік]

Па сведчанні В. М. Молатава, «Сталін шкадаваў, што пагадзіўся на Генералісімуса. Ён заўсёды шкадаваў. І правільна. Гэта перастараліся Кагановіч, Берыя ... Ну і камандуючыя настойвалі ». Пасля І. В. Сталіна званне Генералісімуса Савецкага Саюза не прысвойвалася, аднак лічылася ў статутах да 1993 года.