Перайсці да зместу

Генерал Ордэна езуітаў

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіцыйная хрыстаграма Таварыства Ісуса

Генерал Таварыства Ісуса — афіцыйны тытул галавы Таварыства Ісуса, таксама вядомага як Ордэн езуітаў.

Генерал ордэна абіраецца на генеральнай кангрэгацыі і займае пасаду пажыццёва або да добраахвотнай адстаўкі. Знаходзіцца ў прамым падпарадкаванні рымскага папы і не залежыць ад якіх-небудзь царкоўных структур. Здзяйсняе аднаасобную ўладу ў Таварыстве, падобна да таго, як дзейнічае епіскап у межах падначаленай яму епархіі. У гісторыі Таварыства Ісуса быў 31 генерал. Яшчэ 4 езуіты кіравалі ордэнам у Расійскай імперыі у перыяд яго роспуску (1773—1814).

Падаўляючая большасць генералаў выконвала свае абавязкі да смерці. Падалі ў адстаўку ў сувязі са станам здароўя і ўзростам трое — Пэдра Арупэ (1983), Петэр Ганс Кольвенбах (2008) і Адольфа Ніколас (2016). Дзеючым, 31-ым, генералам Таварыства Ісуса з’яўляецца Артура Соса, абраны 14 кастрычніка 2016 г.

Спіс генералаў Таварыства Ісуса

[правіць | правіць зыходнік]

Ад заснавання ордэна да яго роспуску

[правіць | правіць зыходнік]
# Генерал Выява Пачатак Канец Месца нараджэння[1] Працягласць праўлення (дні)
1 Ігнацій Лаёла 19 красавіка 1541 31 ліпеня 1556 Аспейтыа, Іспанія 5 582
2 Дыега Лаінэс 2 ліпеня 1558 19 студзеня 1565 Альмасан, Іспанія 2 393
3 Франсіска дэ Борха 2 ліпеня 1565 1 кастрычніка 1572 Гандзіа, Іспанія 2 648
4 Эверард Меркурыян 23 красавіка 1573 1 жніўня 1580 Ля Рош-ан-Ардэн, Бельгія 2 657
5 Клаудыа Аквавіва 19 лютага 1581 31 студзеня 1615 Атры, Італія 12 399
6 Муцыа Вітэлескі 15 лістапада 1615 9 лютага 1645 Рым, Італія 10 679
7 Вінчэнца Карафа 7 студзеня 1646 8 чэрвеня 1649 Неапаль, Італія 1 248
8 Франчэска Пікаламіні 21 снежня 1649 17 чэрвеня 1651 Сіена, Італія 543
9 Алесандра Гаціфрэдзі 21 студзеня 1652 12 сакавіка 1652 Рым, Італія 51
10 Госвін Нікель 17 сакавіка 1652 31 ліпеня 1664 Юліх, Германія 4 519
11 Джавані Паала Аліва 31 ліпеня 1664 26 лістапада 1681 Генуя, Італія 6 327
12 Шарль дэ Наель 5 ліпеня 1682 12 снежня 1686 Брусэль, Бельгія 1 621
13 Цірса Гансалес дэ Санталья 6 ліпеня 1687 27 кастрычніка 1705 Арганса, Іспанія 6 688
14 Мікеланджэла Тамбурыні 31 студзеня 1706 28 лютага 1730 Модэна, Італія 8 521
15 Франц Рэц 7 сакавіка 1730 19 лістапада 1750 Прага, Чэхія 7 562
16 Ігнацыа Вісконці 4 ліпеня 1751 4 мая 1755 Мілан, Італія 1 389
17 Луіджы Чэнтурыёнэ 30 лістапада 1755 2 кастрычніка 1757 Генуя, Італія 672
18 Ларэнца Рычы 21 мая 1758 16 жніўня 1773 Фларэнцыя, Італія 5 566

Генеральныя вікарыі і генералы ў Расіі

[правіць | правіць зыходнік]

21 ліпеня 1773 г. Папа Рымскі Клімент XIV выдаў брэвэ Dominus ac Redemptor, якое скасавала Таварыства Ісуса. Паколькі расійская імператрыца Кацярына ІІ забараніла яго абвяшчэнне ў межах сваёй дзяржавы, што не дазволіла касацыйнаму дакументу набыць моц, і нават выступіла апякункай езуітаў, паступова ў Расійскай імперыі замацавалася новая езуіцкая іерархія. На чале ордэна стаў генеральны вікарый. Пасля настойлівых просьбаў расійскага двара ў 1783 г. рымскі пантыфік даў сваю вусную згоду (лац.: vivae vocis oraculo) на існаванне гэтай пасады.

7 сакавіка 1801 г. Папа Пій VІІ сваім брэвэ Catholicae fidei даў афіцыйны дазвол на дзейнасць Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і на абранне замест генеральнага вікарыя генерала Таварыства Ісуса ў Расіі. Гэта стала першым значным крокам да поўнага аднаўлення Ордэна езуітаў.

# Генеральны вікарый (Генерал) Выява Пачатак Канец Месца нараджэння[1] Працягласць праўлення (дні)
- Станіслаў Чарневіч 17 кастрычніка 1782 21 кастрычніка 1785 Коўна, Літва 1 100
- Габрыэль Лянкевіч 8 кастрычніка 1785 21 кастрычніка 1798 Полацк, Беларусь 4 761
- Францішак Караў 12 лютага 1799 11 жніўня 1802 Орша, Беларусь 1 275
- Габрыэль Грубер 22 кастрычніка 1802 6 красавіка 1805 Вена, Аўстрыя 897
- Тадэвуш Бжазоўскі 14 верасня 1805 7 жніўня 1814 Кёнігсберг, Прусія 2 008

Пасля аднаўлення Таварыства Ісуса

[правіць | правіць зыходнік]

Булай Sollicitudo omnium ecclessiarum ад 7 жніўня 1814 г. Папа Пій VII аднавіў ордэн ва ўсіх яго правах і прывілеях. Тадэвуш Бжазоўскі ўзначаліў усё Таварыства, але расійскія ўлады так і не дазволілі яму пакінуць межы дзяржавы і заняць сваё належнае месца ў Рыме.

# Генерал Выява Пачатак Канец Месца нараджэння[1] Працягласць праўлення (дні)
19 Тадэвуш Бжазоўскі 7 жніўня 1814 5 лютага 1820 Кёнігсберг, Прусія 2 008
20 Луіджы Фортыс 18 кастрычніка 1820 27 студзеня 1829 Верона, Італія 3 023
21 Ян Філіп Ротан 9 ліпеня 1829 8 мая 1853 Амстэрдам, Нідэрланды 8 704
22 Петэр Ян Бекс 2 жніўня 1853 4 сакавіка 1887 Схерпэнхёўвел-Зіхэм, Бельгія 12 267
23 Антон Андэрледзі 4 сакавіка 1887 18 студзеня 1892 Берысаль, Швейцарыя 1 781
24 Луіс Марцін 2 кастрычніка 1892 18 красавіка 1906 Мельгар-дэ-Фернаменталь, Іспанія 4 945
25 Франц Вернц 8 верасня 1906 20 жніўня 1914 Ротвайль, Германія 2 903
26 Уладзімеж Ледухоўскі 11 лютага 1915 13 снежня 1942 Лосдорф, Австрыя 10 167
27 Жан-Батыст Янсэнс 15 верасня 1946 5 кастрычніка 1964 Мехелен, Бельгія 6 595
28 Педра Арупэ 22 мая 1965 3 верасня 1983 Більбаа, Іспанія 6 678
29 Петэр Ганс Кольвенбах 13 верасня 1983 14 студзеня 2008 Друтэн, Нідэрланды 8 889
30 Адольфа Ніколас 19 студзеня 2008 3 кастрычніка 2016 Вільямур’ель-дэ-Серата, Іспанія 3 169
31 Артура Соса 14 кастрычніка 2016 - Каракас, Венесуэла -

Зноскі

  1. 1 2 3 Сучасная назва і дзяржаўная прыналежнасць