Генерал артылерыі літоўскай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Генерал артылерыі літоўскай (лац.: generalis artileriae magister) — дыгнітарскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсеналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забеспячэннем войска і арсеналаў порахам і амуніцыяй, навучаннем артылерыстаў. Прызначаўся пажыццёва і не меў права займаць іншых вайсковых урадаў.

Вядомы з 17 стагоддзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (г. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генерал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў спецыяльную прысягу не расходаваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады.

Спіс генералаў літоўскай артылерыі[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Генералы літоўскай артылерыі
21 верасня
1634
люты
1651
Мікалай Абрамовіч
(Mikołaj Abramowicz)
POL COA Lubicz.svg Да 1640 — старшы над гарматай.
Адначасова троцкі ваявода (з 1647). Памёр
27 лютага
1651
14 верасня
1652
Вінцэнт Гасеўскі
(Wincenty Korwin Gosiewski)
Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (D. Schultz, 1650).jpg Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
22 верасня
1652
1651 Зыгмунт Валь
(Zygmunt Wahl)
11 красавіка
1654
люты
1670
Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі
(Mikołaj Władysław Judycki)
POL COA Judycki.svg Адначасова кашталян новагародскі (з 1660).
Памёр
1670 1673 Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн
(Michał Antoni Kryszpin-Kirszensztein)
POL COA Kryszpin.svg Паступіў на польнага літоўскага пісара
1673 1683 Мацей Гасеўскі
(Maciej Gosiewski)
POL COA Ślepowron.svg Памёр
7 верасня
1684
9 лістапада
1686
Леў Васіль Сапега
(Leon Bazyli Sapieha)
Leon Bazyli Sapieha.PNG Адначасова надворны падскарбі літоўскі.
Памёр
28 красавіка
1687
1698 Матэвуш Ромер
(Mateusz Römer)
POL COA Romer.svg Памёр
18 ліпеня
1698
19 лістапада
1700
Міхал Францішак Сапега
(Michał Franciszek Sapieha)
POL COA Lis.svg Адначасова вялікі канюшы літоўскі
Забіты антысапегаўскай шляхтай на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы
8 красавіка
1701
8 жніўня
1706
Юзаф Мнішак
(Józef Mniszech)
Józef Wandalin Mniszech.JPG Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
1706 1707 Крыштаф Казімір Сяніцкі
(Kazimierz Krzysztof Sienicki)
POL COA Bończa.svg
27 снежня
1707
1709 Станіслаў Панятоўскі
(Stanisław Poniatowski)
Stanisłaŭ Paniatoŭski. Станіслаў Панятоўскі (M. Bacciarelli, 1759).jpg Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
22 красавіка
1710
1710 Фабіян Казімір Борх
(Fabian Kazimierz Borch)
Borch1.png Памёр
24 чэрвеня
1710
1725 Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
(Bogusław Ernest Denhoff)
POL COA Denhoff.svg Адначасова вялікі падкаморы літоўскі
4 верасня
1725
20 мая
1738
Казімір Леан Сапега
(Kazimierz Leon Sapieha)
POL COA Lis.svg Памёр
1738 24 лістапада
1746
Ян Ежы Флемінг
(Jan Jerzy Flemming)
Jan Jury Fleming. Ян Юры Флемінг (XVIII).jpg Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
26 лістапада
1746
верасень
1759
Антоні Юзаф Салагуб
(Antoni Józef Sołłohub)
POL CoA Prawdzic.png Памёр
20 кастрычніка
1759
23 лютага
1768
Яўстах Патоцкі
(Eustachy Potocki)
Eustachy Potocki.jpg Памёр
1768 10 красавіка
1773
Францішак Ксаверый Браніцкі
(Franciszek Ksawery Branicki)
Franciszek Ksawery Branicki 11.PNG Адначосова вялікі лоўчы каронны.
Паступіў на кароннага польнага гетмана
10 сакавіка
1773
1793 Казімір Нестар Сапега
(Kazimierz Nestor Sapieha)
Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега (J. Pitschmann, 1787).jpg Адмовіўся ад пасады
1 мая
1793
1795 Францішак Сапега
(Franciszek Sapieha)
Francišak Sapieha. Францішак Сапега (J. Lampi, XVIII).jpg Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]