Генрык Гросман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрык Гросман
Henryk Grossmann
Дата нараджэння 14 красавіка 1881(1881-04-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1950(1950-11-24)[1][2] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, гісторык эканомікі, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Альма-матар
Партыя


Генрык Гросман (польск.: Henryk Grossmann; 14 красавіка 1881, Кракаў24 лістапада 1950, Лейпцыг) — польскі марксісцкі эканаміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Генрык Гросман нарадзіўся 14 красавіка 1881 года ў горадзе Кракаве ў сям’і шахтаўладальніка. Вучыўся ў Кракаўскім і Венскім універсітэтах. Разам з Карлам Радакам удзельнічаў у польскім сацыялістычным студэнцкім руху. У 1905 годзе выйшаў з Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі і Сілезіі-Цешына, стаўшы сакратаром і тэарэтыкам Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Пасля вайны ўступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы.

У Вене займаўся пад кіраўніцтвам Карла Грунберга. Па яго запрашэнні працаваў у Інстытуце сацыяльных даследаванняў(ням.) бел. (Франкфурт-на-Майне); выкладаў у Варшаўскім і Лейпцыгскім універсітэтах. За некалькі месяцаў да біржавога краху 1929 года была выдадзена праца Гросмана «Закон накаплення і краху капіталістычнай сістэмы». У 1933 годзе эміграваў спачатку ў Францыю, затым у ЗША. З 1949 года прафесар эканомікі ў Лейпцыгскім універсітэце (Усходняя Германія).

Генрык Гросман памёр 24 лістапада 1950 года ў горадзе Лейпцыгу.

Перы Андэрсан лічыць, што можна гаварыць пра чыста польскую школу марксісцкай палітычнай эканоміі, у якую ўваходзяць Роза Люксембург, Наталля Машкоўска, Міхал Калецкі і Генрык Гросман[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Henryk Grossman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Henryk Grossmann // Professorenkatalog der Universität Leipzig — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Перы Андэрсан. 2. Станаўленне заходняга марксізму

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Теория экономических кризисов» (Teorja kryzysów gospodarczych, 1925).
  • «Симон де Сисмонди и его экономическая теория» (Simonde de Sismondi et ses theories economiques, 1926).
  • Die Akkumulations- und. Zusammenbruchsgesetz des kapilalislischen Systems. — Leipzig, 1929.
  • «Общественные основы механистической философии и мануфактура» (Die gesellschaftlichen Grundlagen der mechanistischen Philosophie und die Manufaktur, 1935).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]