Перайсці да зместу

Генрык Казіміравіч Жарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрык Казіміравіч Жарскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1937(1937-10-14)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, грамадскі дзеяч
Мова твораў руская і польская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Генрык Казіміравіч Жарскі (польск.: Henryk Żarski; 1902, Варшава, Польшча — 14 кастрычніка 1937, Мінск) — польскі празаік, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў сям’і фельчара. З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце КПП. Быў зняволены ў варшаўскі астрог «Павяк». Вызвалены пад залог, эмігрыраваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе «Рэно»[1]. Супрацоўнічаў з газетай «L’Humanite»[2]. Высланы за межы Францыі за арганізацыю забастоўкі рабочых. Па накіраванні Польскай секцыі Камінтэрна прыехаў у СССР, дзе быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут журналістыкі[1]. Скончыў універсітэт у 1928 годзе[2].

У 2-й палове 1920-х г. пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Працаваў у Саратаве ў абласной газеце, затым у пугачоўскай раённай газеце[1].

У 1932 г. пераведзены ў Беларусь. Быў намеснікам рэдактара, затым рэдактарам польскай газеты «Orka» («Ворыва»)[1].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года[1].

Арыштаваны 20 студзеня 1937 года[2]. Расстраляны 14 кастрычніка 1937 года органамі НКУС у Мінску[1]. Месца пахавання невядомае[1]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе[2].

Літаратурнай працай займаўся з другой паловы 1920-х гг. Пісаў на рускай і польскай мовах. Аўтар кнігі апавяданняў для дзяцей «Парашок для чыхання» (Мінск, 1935), аповесці «Без языка» (газета «Пионерская правда», 1927), шэрагу празаічных твораў у «Альманаху літэрацкім» (Мінск, 1934)[1]. Значная частка рукапісаў Жарскага загінула[2].

  1. а б в г д е ё ж Жарскі Генрык – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 26 жніўня 2024.
  2. а б в г д ЖАРСКІ Генрык // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.