Перайсці да зместу

Генрык Скірмунт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрык Скірмунт
Дата нараджэння 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 1939(1939-09-20) ці 18 верасня 1939(1939-09-18)[1]
Краіна
Бацька Генрык Скірмунт[d]
Маці Марыя з Твардоўскіх[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, кампазітар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрык Скі́рмунт (1868, в. Моладава Кобрынскага павета, цяпер Іванаўскі раён20 верасня 1939) — польскі паэт, кампазітар.

З роду Скірмунтаў, сын Генрыка, брат Канстанціна.

Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі, Парыжы, Варшаве. У 1898 выдаў зборнік «3 вершаў і песень Генрыка Скірмунта». Аўтар оперы «Пан Валадыёўскі» паводле рамана Г. Сянкевіча (прэм'ера адбылася ў Львове ў 1902). Паэтычныя творы выдаў у зборніку «Паэзія» (т. 1—2, 1903—12). Сябраваў і перапісваўся з Э. Ажэшкай. 3 1920 гаспадарыў у Моладаве.

Расстраляны савецкімі ўладамі.

  1. https://www.sejm-wielki.pl/b/psb.30106.1