Генрык Сянкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генрык Сянкевіч
польск.: Henryk Sienkiewicz
Henryk Sienkiewicz.PNG
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz

Дата нараджэння:

5 мая 1846(1846-05-05)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Воля Акшэйска[d], Podlasie Governorate[d], Царства Польскае, Расійская імперыя[2]

Дата смерці:

15 лістапада 1916(1916-11-15)[1][2][3] (70 гадоў)

Месца смерці:

Вевэ[d], Швейцарыя[2][4]

Пахаванне:

Сабор Святога Яна Хрысціцеля

Грамадзянства:

Расійская імперыя

Жонка:

Марыя Шаткевіч[d], Марыя Раманоўская-Валадковіч[d] і Марыя Бабская[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

Пісьменнік

Кірунак:

Гістарычныя раманы, белетрыстыка

Жанр:

раман, навэла[5] і Рэпартаж[5]

Мова твораў:

польская мова

Прэміі:

Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па літаратуры (1905)

Узнагароды:
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ге́нрык А́дам Алякса́ндр Пій Сянке́віч (польск.: Henryk Adam Aleksander Pius Sienkiewicz; 5 мая 1846, в. Воля-Акшэйска на Падляшшы, тагач. Лукаўскі пав. Люблінскай губ. — 15 лістапада 1916, Вевэ, Швейцарыя), польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 году[6].

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Воля Акшэйская на Падляшшы. Паходзіў з вонкавай шляхты. Бацька пісьменніка родам з татараў, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага падчас кіравання Вітаўта. Толькі ў XVIII ст. яны перайшлі з ісламу ў хрысціянства. Маці была з беларускай шляхецкай сем'і. Скончыў гімназію ў Варшаве і ў 18661870 вучыўся на медыцынскім і гісторыка-філалагічным факультэтах у Галоўнай школе (з 1869 — Варшаўскі ўніверсітэт). У друку дэбютаваў студэнтам у штотыднёвіку «Przegląd Tygodniowy». З 1873 сталы фельетаніст «Gazeta Polska». З 1874 ведаў літаратурным аддзелам штотыднёвіка «Niwa», пазней з 1882 рэдактар кансерватыўнай газеты «Słowo».

У 1881 ўступіў у шлюб з Марыяй Шэткевіч, якая памерла ад сухоты у 1885 (засталося двое дзяцей). У 1888 ананімны прыхільнік падаў яму 15 тысяч рублёў, на якія Сянкевіч стварыў фонд імя сваёй памерлай жонкі, выплачваў стыпендыі хворым сухотамі дзеячам культуры. Другі шлюб з Марыяй Валадковіч (1893) скончыўся разводам па ініцыятыве жонкі (1895). У 1904 уступіў у шлюб з Марыяй Бабінаю.

Наведаўшы ЗША (18761879), апублікаваў «Лісты з вандравання» (18761878). Пасля вяртання ў Еўропу некаторы час жыў у Парыжы, 1879 г. быў у Львове, затым пабываў у Венецыі і Рыме. З таго часу шмат падарожнічаў, часта змяняючы месца жыхарства (Аўстрыя, Англія, Італія, Літва, Францыя, Швейцарыя, 1886 — Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грэцыя, 1891 — Егіпет і Занзібар і інш.).

Пасля 1900 зблізіўся з партыяй «Народная дэмакратыя», падтрымліваў згодніцкі лагер у Думе, які разлічваў на аўтаномію Польскага каралеўства ў складзе Расійскай імперыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны з'ехаў у Швейцарыю. Узначаліў Камітэт дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы.

Пасля смерці ў Вевэ яго цела спачатку было пахавана ў тутэйшым каталіцкім храме, у 1924 перанесена ў Варшаву і пахаванае ў падмурках кафедральнага сабора Святога Яна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая аповесць — «Дарэмна» (1872). Тэма ранніх аповесцей, апавяданняў і навел — цяжкае жыццё польскага сялянства; у зборніку «Гумарэскі з партфеля Варшылы» (т. 1—2, 1872—73) выказаў погляды пазітывістаў. Найбольш вядомы твор 1880-х г. — гістарычная трылогія: раманы «Агнём і мячом» (1883—84), у якім паказана казацкая вызваленчая вайна 1648—54, «Патоп» (1884— 86) пра вызвольную барацьбу народаў Рэчы Паспалітай супраць шведскай інтэрвенцыі 1655—56 і «Пан Валадыёўскі» (1887-88) пра барацьбу з турэцкім нашэсцем у 1672-73. У рамане «Quo vadis?» (1895—96, Нобелеўская прэмія 1905) паказаў барацьбу ранніх хрысціян з дэспатызмам Нерона. Раман «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14-15 ст. На рамане «Віры» (1909-10) адбілася негатыўнае стаўленне пісьменніка да рэвалюцыі 1905-07 у Расіі. Аўтар псіхалагічных раманаў «Без догмату» (1889-90), «Сям'я Паланецкіх» (1893-94), шматлікіх аповесцей, літаратурна-крытычных прац і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Stary sluga (1875)
  • Hania (1876)
  • Selim Mirza (1876)
  • Szkice węglem (1877)
  • Янка-музыкант // Janko muzykant (1879)
  • Z pamiętnika poznańskiego nauczyciela (1879)
  • Za chlebem (1880)
  • Bartek Zwycięzca (1882)
  • Ogniem i mieczem (1883—1884)
  • Potop («Патоп», 1884—1886)
  • Pan Wołodyjowski (1887—1888)
  • Quo vadis? (18941896)
  • Крыжакі // Krzyżacy (18971900)
  • Bez dogmatu (1889—1890)
  • Rodzina Połanieckich (1893—1894)
  • Na polu chwały (1903—1905)
  • W pustyni i w puszczy (1912)
  • Legiony (1914)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка-музыкант. Мн., 1938.
  • Апавяданні. Мн., 1955.
  • Quo Vadis: Раман / Пер. з пол. П.Татарыновіча [лацінскім шрыфтам]. — Рым: Выдавецтва «Źnič», 1956. — 476 с.
  • Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. з пол. М. П. Кенькі; [Прадм. і камент. М. П. Кенькі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка).
  • Quo Vadis: Раман. / Пер. з пол. П.Татарыновіча; [Прадм., камент., транслітарацыя і рэд. В.Мартыненкі]. — Мн. : «Медысонт», 2002. — 411 с.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118797107 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 (not translated to be) Сенкевич Масква: Great Russian Entsiklopedia, JSC. — Т. 6. — С. 757–759.
  3. 3,0 3,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.
  4. Сенкевич Генрик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 польская Википедия — 2001.
  6. «Because of his outstanding merits as an epic writer», Literacka Nagroda Nobla 1905 (en); w wielu źródłach błędnie podawane jest, że Sienkiewicz dostał Nobla za Quo Vadis.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989. (укр.)
  • Український радянський енциклопедичний словник. — Т. 3. — К., 1968.