Перайсці да зместу

Генрых Адольф Шрадэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Адольф Шрадэр
ням.: Heinrich Adolf Schrader
Дата нараджэння 1 студзеня 1767(1767-01-01)
Месца нараджэння Альфёльд каля Хільдэсхайма
Дата смерці 22 кастрычніка 1836(1836-10-22) (69 гадоў)
Месца смерці Гётынген
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, рэдактар
Навуковая сфера батаніка, медыцына
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Schrad.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Часам у батаніку выкарыстоўваецца скарачэнне Schr.

Ге́нрых Адо́льф Шра́дэр (ням.: Heinrich Adolf Schrader, 1 студзеня 1767, Альфёльд каля Хільдэсхайма — 22 кастрычніка 1836, Гётынген) — нямецкі ўрач і батанік.

З 1794 па 1836 гады ён быў дырэктарам універсітэцкага батанічнага саду ў Гётынгене. З 1794 па 1802 гады знаходзіўся на пасадзе прыват-дацэнта Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1795 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. З 1802 года прафесар батанікі ў Гётынгене.

Шрадэр аўтар мноства ілюстраваных прац, як па флоры Германіі, так і пра іншаземныя расліны. Ён быў выдаўцом батанічных часопісаў «Journal für die Botanik» (1799—1819) і «Neues Journal fur die Botanik» (1806—1810), якія выходзілі да выдання ў 1818 годзе часопіса «Flora».

У 1815 годзе Шрадэр стаў членам-карэспандэнтам Шведскай акадэміі навук.


Імем Шрадэра названы род раслін Шрадэра (Schradera) Vahl і мноства відаў.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Spicilegium florae germanicae (Hanovre, 1794)
  • Sertum Hannoveranum (1795—1798), сумесна з І. К. Ведландам (de:Johann Christoph Wendland)
  • Systematische Sammlung Cryptogamischer Gewächse (1796—1797)
  • Nova genera plantarum. Pars prima cum tabulis aeneis coloratis (Leipzig, 1797 з 6 табл.)
  • Flora germanica (Beginn, 1806)
  • Hortus Gottingensis (1809, з 16 табл.)
  • Monographia generis Verbasci (1813—1823, 2 ч., з 8 табл.)

і іншыя

Зноскі