Генрых Радакоўскі
Генрых Радакоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1823[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1894[1][2][…] (71 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Узнагароды | |
![]() |
Генрых Радакоўскі (польск.: Henryk Hipolit Rodakowski) — (9 ліпеня 1823, Львоў — 28 снежня 1894 г., Кракаў) — польскі жывапісец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з сям'і юрыстаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, але адначасова 1841—1845 вывучаў жывапіс у майстэрні Ёзэфа Данхаўзера (1805-1845).
У 1846 годзе з'ехаў у Парыж, каб вучыцца пад кіраўніцтвам Леона Канье(руск.) бел.. Неўзабаве напісаны ім партрэт Генрыха Дэмбінскага(руск.) бел. быў узнагароджаны залатым медалём. Эжэн Дэлакруа высока ацаніў працы Радакоўскага.
У 1867 годзе ён вярнуўся на радзіму ў аўстрыйскую Галіцыю і пасяліўся ў маёнтку Палагічы(руск.) бел. (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), потым у Бортніках (Жыдачыўскі раён) каля Ходарыва, потым у Вене і затым канчаткова пасяліўся ў Кракаве.
У 1893 годзе быў абраны старшынёй кракаўскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 24 снежня 1894 года быў прызначаны дырэктарам кракаўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, але раптоўна памёр праз чатыры дні.
Карціны[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Узнагароджаны французскім Ордэнам Ганаровага легіёна.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124318436 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Henryk Rodakowski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Henryk Rodakowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124318436 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124318436 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.