Генрых Фрэдэрык Сцюарт (прынц Уэльскі)
Генрых Фрэдэрык Сцюарт | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Нараджэнне |
19 лютага 1594[1][2] ці 19 лютага 1593[3]
|
Смерць |
6 лістапада 1612[1][3][2] |
Месца пахавання | |
Род | Дынастыя Сцюартаў |
Бацька | Якаў I Сцюарт[4][5] |
Маці | Ганна Дацкая[4][5] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, арыстакрат |
Узнагароды | |
![]() |
Генрых Фрэдэрык Сцюарт (англ.: Henry Frederick Stuart; 19 лютага 1594 — 6 лістапада 1612), прынц Уэльскі (з 1610 года), герцаг Ротсей (з 1594 года) — старэйшы сын караля Англіі і Шатландыі Якава I (VI) і каралевы Ганны Дацкай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нараджэнне прынца Генрыха ў 1594 годзе з энтузіязмам было ўспрынята раялістамі Шатландыі, паколькі да гэтага моманту кароль Якаў VI з'яўляўся апошнім прадстаўніком каралеўскага дому Сцюартаў і яго смерць прывяла б да грамадзянскай вайны паміж рознымі шатландскімі арыстакратычнымі сем'ямі, якія прэтэндавалі на прастол. Пры нараджэнні Генрых атрымаў тытулы герцага Ротсея і графа Карыка, традыцыйныя для спадчыннікаў шатландскай кароны. Пасля ўзыходжання Якава VI на прастол Англіі ў 1603 годзе, Генрых быў ўзведзены ў годнасць герцага Корнуальскага і прынца Уэльскага, упершыню ў гісторыі злучыўшы англійскія і шатландскія тытулы спадчыннікаў прастола.
Малады прынц Генрых адрозніваўся энергіяй і адкрытасцю, што кантраставала з асцярожным і замкнутым характарам яго малодшага брата Карла. На яго ўскладаліся вялікія надзеі, ішлі перамовы пра яго вяселлі з дачкой тасканскага герцага Кацярынай Медычы, аднак вяселле было адменена, з прычыны таго, што Генрых быў пратэстантам. У 1612 годзе ва ўзросце васямнаццаці гадоў Генрых Сцюарт сканаў ад тыфу. Спадчыннікам англійскага і шатландскага прастолаў (а з 1625 года каралём) стаў малодшы брат Карл.
Генрых Сцюарт пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве.
- ↑ 1,0 1,1 Henry Frederick, Prince of Wales // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Henry Frederick Stuart, Prince of Wales // The Peerage
- ↑ 4,0 4,1 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ 5,0 5,1 Kindred Britain