Генрых фон Гогенлоэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых фон Гогенлоэ
ням.: Heinrich von Hohenlohe
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1249 — 1252
Папярэднік Герхард фон Мальберг
Пераемнік Гюнтэр фон Вюлерслебен

Нараджэнне 1195[1]
Смерць 15 ліпеня 1249(1249-07-15)
Бацька Heinrich von Weikersheim-Hohenlohe[d][2]
Маці Adelheid von Gundelfingen auf der Brenz[d][2]
Дзейнасць канонік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Генрыха фон Гогенлоэ

Генрых фон Гогенлоэ (? — 15 ліпеня 1249) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 12441249 г.

Быў сынам аднаго з самых багатых і магутных феадалаў Вюртэмберга. У яго было чатыры брата і адна сястра.

У дзяцінстве быў прызначаны для святарства. У снежні 1220 г. далучыўся да рыцараў ордэна. У 1221 г. здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю. У 1225 г. па наказе вялікага магістра Германа фон Зальца, суправаджаў у Італію жонку імператара Фрыдрыха II. З гэтага часу знаходзіўся ў акружэнні вялікага магістра.

Пасля адрачэння ад стальца Герхарда фон Мальберга Генрых фон Гогенлоэ быў абраны на пасаду вялікага магістра. Ён лічыўся прыхільнікам імператара і выступаў у якасці пасродніка ў канфлікце паміж папам Інакенціем IV і самім імператарам, з-за чаго ўтварылася апазіцыя паміж братоў ордэна.

Памёр 15 ліпеня 1249, пахаваны ў Мергензэйме.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage