Перайсці да зместу

Генрых фон Кляйст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых фон Кляйст
ням.: Bernd Heinrich Wilhelm von Kleist
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1777(1777-10-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1811(1811-11-21)[1][5][…] (34 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Joachim Friedrich von Kleist[d][6]
Маці Juliane Ulrike von Pannwitz[d][6]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Кірунак рамантызм
Жанр родапачынальнік жанру «апавяданне»
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых фон Клейст, таксама Генрых фон Кляйст (ням.: Heinrich von Kleist; 18 кастрычніка 1777(1777-10-18)[1][2][…], Франкфурт-на-Одэры, Брандэнбург, Каралеўства Прусія[3][4][…]21 лістапада 1811(1811-11-21)[1][5][…], Кляйнер-Ванзе[d], Берлін, Каралеўства Прусія[4]) — нямецкі пісьменнік-рамантык, драматург, паэт і празаік. Адзін з пачынальнікаў жанру апавядання.

Фарміраваўся пад уплывам філасофіі І. Канта, Ж. Ж. Русо. Першая трагедыя — «Сям’я Шрофенштайн» (паст. 1804). Трагікамедыя «Амфітрьіён» (1807), трагедыя «Пентэсілея» (1808) напісаны на антычныя сюжэты, драма «Кетхен з Гайльбрана…» (паст. 1810) — на сярэдневяковы. Патрыятычным пафасам вылучаюцца драмы «Бітва Германа» (нап. 1808), «Прынц Фрыдрых Гомбургскі» (нап. 1810; абедзве выд. 1821), публіцыстычныя артыкулы-маніфесты «Германія — сваім дзецям» (1808), «Катэхізіс немцаў» (1809). Аўтар сатырычнай камедыі «Разбіты збан» (паст. 1807), рэалістычных навел «Міхаэль Кольхаас» (1810), «Заручыны ў Сан-Дамінга» (1811) і інш.

Яго творы пераважна маральна-філасофскай праблематыкі, адметныя сюжэтнай напружанасцю, максімалізмам пачуццяў, трагізмам светаўспрымання рэчаіснасці.

Пісьменнік пакутаваў на меланхолію, меў навязлівую ідэю скончыць жыццё самагубствам, што не раз прапаноўваў сваёй жонцы. Урэшце ён пасябраваў з хворай на рак Генрыетай Фогель, з якой яны разам сышлі з жыцця, застрэліўшыся.

На творы Кляйста многія кампазітары пісалі музыку, яго драмы і навелы шматразова экранізаваліся. Франц Кафка ў значнай ступені зазнаў уплыў яго твораў.

У 1912 годзе, калі адзначаўся стагадовы юбілей пісьменніка, была заснавана прэстыжная нямецкая літаратурная прэмія ў яго гонар.

  1. а б в г Heinrich von Kleist // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Itaú Cultural Kleist // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Клейст Генрих фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г https://wepa.unima.org/en/heinrich-von-kleist/
  5. а б Heinrich von Kleist // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • Лявонава Е. А. Кляйст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 353. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Allan S. The plays of Heinrich von Kleist: ideals and illusions. — Cambridge; New York: Cambridge UP, 1996.
  • Heinrich von Kleist: neue Wege der Forschung / Hrsg. von A. Knittel, I. Kording. — Darmstadt: Wissenschaftliche Buchgesellschaft, 2003.
  • Griffiths E. Political change and human emancipation in the works of Heinrich von Kleist. — Rochester: Camden House, 2005.