Генрых III Валуа
| Генрых III Валуа | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Henri III de Valois | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карл IX Валуа | ||||||
| Пераемнік | Генрых IV | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Жыгімонт II Аўгуст | ||||||
| Пераемнік | Ганна Ягелонка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 верасня 1551[1] |
||||||
| Смерць |
2 жніўня 1589[2][3][…] (37 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Валуа | ||||||
| Бацька | Генрых II Валуа[4] | ||||||
| Маці | Кацярына Медычы[4] | ||||||
| Жонка | Louise of Lorraine[d][5][6][…] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Званне | генералісімус | ||||||
| Узнагароды | |||||||

Генрых III Валуа, Генрык Валезы (фр.: Henri III; 19 верасня 1551, Фантэбло, Францыя — 2 жніўня 1589), герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі (1575-1589), апошні прадстаўнік дынастыі Валуа (Ангулемская галіна) на стальцы Францыі. Трэці сын Генрыха II Валуа і Кацярыны Медычы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ваенная і палітычная кар’ера Генрыка пачалася вельмі рана. У лістападзе 1567 ён прызначаны генерал-лейтэнантам і атрымаў камандаванне над каралеўскім войскам Францыі. Генрыху прыпісваюць дзве перамогі над гугенотамі пры Ярнаке ў сакавіку 1569 і пры Манкантры ў верасні 1569. Хоць на самой справе кіраўніцтва войскам ажыццяўлялі больш дасведчаныя палкаводцы, у Парыж ён вярнуўся авеяны славай гэтых перамог. Генрык быў любімым сынам Кацярыны Медычы і існуе меркаванне, што яна жадала каб менавіта ён атрымаў каралеўскі сталец.
Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
[правіць | правіць зыходнік]Баючыся палітычнага ўзмацнення Генрыха ў Францыі, яго брат Карл IX Валуа падтрымаў прапанову ажаніць яго з Ганнай Ягелонкай, каб пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ён стаў спадкаемцам Рэчы Паспалітай і такім чынам пазбавіцца ад Генрыха ў Францыі і адначасова не дапусціць на трон Рэчы Паспалітай Габсбургаў. Але звесткі пра Варфаламееўскую ноч (24 жніўня 1572), у падрыхтоўцы якой удзельнічаў Генрых, выклікалі выступленні супраць яго кандыдатуры пратэстантаў Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік Францыі біскуп дэ Манлюк усё ж такі здолеў атрымаць падтрымку большасці сенатараў і шляхты, што сабраліся на выбары. Ён даў пісьмовае пацвярджэнне ўмоў, на якіх Генрых будзе абраны каралём, г.зв. «Генрыкавых артыкулаў». Генрых абавязваўся таксама пабрацца шлюбам з Ганнай Ягелонкай адразу па прыездзе ў Рэч Паспалітую. Таксама была падпісана дамоўленасць пра ваенныя і фінансавыя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, умовы пакарання французскім урадам удзельнікаў Варфаламееўскай разні і ўстанаўленне міру з гугенотамі. На элекцыйным сойме ў Варшаве (11 мая 1573) гнезненскі архібіскуп Уханскі абвясціў абранне Генрыха каралём польскім і вялікім князем літоўскім. 16 мая 1573 пасля атрымання канчатковай згоды часткі паслоў-пратэстантаў надворныя маршалкі, каронны і літоўскі, афіцыйна абвясцілі абранне на стальцы Генрыха. 18 лютага 1574 Генрык прыехаў у Кракаў, 24 лютага 1574 адбыліся каранацыя і прысяга ў адпаведнасці з «Генрыкавымі артыкуламі».
Большасць паслоў сойма, бачачы няздольнасць Генрыха выканаць фінансавыя і ваенныя абавязкі, патрабавала паўторнай прысягі па кожным пункце артыкулаў асобна. У шмат якіх ваяводствах пачаўся рух за пазбаўленне Генрыха кароны. Не ўдалося, як гэта прадугледжвалі «Генрыкавы артыкулы», стварыць пры каралю дарадчы орган з 16 сенатараў і паслоў. Незадавальненне выклікала нежаданне Генрыха ажаніцца з Ганнай Ягелонкай.
30 мая 1574 у ва Францыі памёр Карл IX. Сенат Рэчы Паспалітай пастанавіў, што рашэнне аб ад’ездзе караля можа прыняць толькі вальны сойм. У ноч на 19 чэрвеня 1574 Генрых тайна выехаў з Кракава. Падкаморы каронны Ян Тэнчынскі дагнаў яго, але дамогся толькі абяцання вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як толькі ўладкуе справы ў ва Францыі. У Францыі Генрыха абралі каралём пад імем Генрыха III. У Рэч Паспалітую ён не вярнуўся, але да канца жыцця карыстаўся тытулам караля польскага і вялікага князя літоўскага.
Кароль Францыі
[правіць | правіць зыходнік]Стаўшы каралём Францыі, Генрых пайшоў на значныя саступкі гугенотам. Гэта выклікала незадавальненне католікаў, і ў 1576 герцаг Генрых дэ Гіз заснаваў Каталіцкую лігу для супрацьдзеяння зменам. У 1585 пачалася чарговая рэлігійная вайна. Увясну 1588 Генрых дэ Гіз увайшоў у Парыж, кароль быў вымушаны бегчы. У снежні таго ж года Генрых дэ Гіз і яго брат, кардынал Людовік дэ Гіз, былі забітыя людзьмі Генрыха III. Затым кароль у саюзе з лідарам гугенотаў, каралём наварскім Генрыхам, пачаў аблогу Парыжа. Падчас аблогі ён быў забіты манахам дамініканскага ордэна Якавам Клеманам. Генрых Наварскі змяніў яго на французскім троне.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118773720 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Henry III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Henri III, Roi de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых III Валуа
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||