Генрых III Мекленбургскі
| Генрых III Мекленбургскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Heinrich III., Herzog zu Mecklenburg | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1337 | ||||||
| Смерць |
24 красавіка 1383 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Мекленбургскі дом | ||||||
| Бацька | Альбрэхт II, герцаг Мекленбурга | ||||||
| Маці | Еўфемія Шведская | ||||||
| Жонка | Інгеборга Дацкая[d][1] і Мехтыльда фон Верле-Варэн[d][1] | ||||||
| Дзеці | Альбрэхт IV Мекленбургскі, Марыя Мекленбург-Шверынская[d] і Euphemia of Mecklenburg-Schwerin[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Генрых III Мекленбургскі (ням.: Heinrich III., Herzog zu Mecklenburg; каля 1337 — 24 красавіка 1383, Шверын) — герцаг Мекленбурга з 1379 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генрых — першы сын герцага Мекленбурга Альбрэхта II і яго жонкі Яўфеміі, сястры караля Швецыі Магнуса. Першым шлюбам Генрых абручыўся з Інгеборгай Дацкай, дачкой караля Даніі Вальдэмара IV. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей:
- Альбрэхт IV, суправіцель Мекленбурга ў 1383—1388 гадах
- Яўфеміі, замужам за Іаганам V Верле-Гюстраўскім
- Марыя, маці караля Даніі Эрыка VII, замужам за герцагам Варціславам VII Памеранскім
- Інгеборга, абатыса Рыбніцкага манастыра з 1398 года
26 лютага 1377 года герцаг жаніўся ў другі раз на Мехцільдзе Верле-Варэнскай, дачцэ Бернахрада II Верльскага. Гэты шлюб застаўся бяздзетным.
У выніку няшчаснага выпадку на турніры ў Вісмары Генрых III памёр 24 красавіка 1383 года ў Шверынскім замку і быў пахаваны ў царкве Даберанскага манастыра. Да 1384 года герцагства перайшло ў рукі брата Магнуса I Мекленбургскага і сына Альбрэхта IV.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалагічнае дрэва Мекленбургскага дому Архівавана 8 лютага 2012.