Генрых II Кандэ
| Генрых II дэ Бурбон-Кандэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Henri II de Bourbon, prince de Condé | |||||||
| Генрых II Кандэ. Партрэт невядомага мастака. Музей Кандэ, Шанціі | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Генрых I Кандэ | ||||||
| Пераемнік | Луі II дэ Бурбон-Кандэ | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 верасня 1588 Сен-Жан-д’Анжэлі, Францыя |
||||||
| Смерць |
26 снежня 1646 (58 гадоў) Парыж, Францыя |
||||||
| Род | Кандэ | ||||||
| Бацька | Генрых I Кандэ | ||||||
| Маці | Шарлота Кацярына дэ Ла Трэмуй | ||||||
| Жонка | Шарлота Маргарыта дэ Манмарансі | ||||||
| Дзеці | Ганна Жэнеўева, Луі II Кандэ, Арман | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Званне | генерал | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Ге́нрых II Кандэ́ (фр.: Henri II de Bourbon-Condé; [ɑ̃.ʁi dø də buʁ.bɔ̃ kɔ̃.de]; 1 верасня 1588, Сен-Жан-д’Анжэлі, Францыя — 26 снежня 1646, Парыж, Францыя, поўнае імя — Ге́нрых II дэ Бурбо́н-Кандэ́) — французскі арыстакрат з дынастыі Бурбонаў, 3-і прынц Кандэ, 1-ы герцаг Манмарансі з 1633 года, герцаг Энгіенскі ў 1588—1621 гадах і герцаг Шатару.
Стаў прынцам Кандэ адразу пасля нараджэння, якое адбылося ўжо пасля смерці яго бацькі, прынца Генрыха I Кандэ.
У час рэгенцтва Марыі Медычы Генрых II змагаўся за палітычны ўплыў, але пацярпеў паражэнне. У 1616 годзе быў арыштаваны і на працягу трох гадоў знаходзіўся ў зняволенні — спачатку ў Бастыліі, а потым у Венсенскім замку. Будучы католікам, удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць гугенотаў на поўдні Францыі.[2]
У 1609 годзе ажаніўся з Шарлотай Маргарытай дэ Манмарансі. Паколькі яго жонка стала аб’ектам заляцанняў Генрыха IV, Генрых II быў вымушаны часова выехаць разам з ёй з Францыі.
Меў трох дзяцей, якія сталі аднымі з галоўных удзельнікаў Фронды:
- Ганна Жэнеўева дэ Бурбон-Кандэ (1619—1679), жонка Генрыха II Арлеанскага, герцага Лангвіля;
- Луі II Кандэ (1621—1686), вядомы як Вялікі Кандэ, спадчыннік бацькі і герцаг Энгіенскі ў 1621—1646 гадах;
- Арман дэ Бурбон (1629—1666), першы прынц Канці.
З ім звязаны гістарычны анекдот, які адлюстроўвае палітычнае становішча ў Францыі ў час кіравання Людовіка XIII. Нібыта прынц Кандэ распавядаў пра медаль, на аверсе якога быў выбіты профіль Людовіка XIII з надпісам «Rex Franc. et Nav.» («Кароль Францыі і Навары»), а на рэверсе — профіль кардынала Рышэльё, акружаны словамі «Nil sine consilio» («Нічога без парады»).
У «Мемуарах» Франсуа дэ Ларошфуко прынцу дадзена неадназначная характарыстыка: «Прынц Кандэ, вялікі палітык, выдатны прыдворны, але да асабістых спраў належаў больш, чым да дзяржаўных, усе свае дамаганні абмяжоўваў толькі адным — узбагачацца»[3].
Зноскі
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Чаркасаў Д. М. Кандэ // Беларуская энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 7. — С. 582.
- ↑ Ларошфуко 1971, с. 32.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чаркасаў Д. М. Кандэ // Беларуская энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 7. — С. 582.
- Bitsch, Caroline. Vie et carrière d’Henri II de Bourbon, prince de Condé (1588—1646). — Paris : Honoré Champion, 2008.
- Henri II de Bourbon, 3e prince de Condé (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- Франсуа де Ларошфуко. Мемуары. Максимы / пер. с франц. А. С. Бобовича. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1971. — 280 с. — (Литературные памятники).