Генрых II (герцаг Латарынгіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых II
фр.: Henri II de Lorraine
Нараджэнне 8 лістапада 1563(1563-11-08)[1][2]
Смерць 31 ліпеня 1624(1624-07-31)[1][2] (60 гадоў)
Род Латарынгскі дом[1]
Бацька Карл III, герцаг Латарынгіі[1]
Маці Клод Валуа[1]
Жонка 1-я: Кацярына Французская
2-я: Маргарыта Мантуанская
Дзеці Nicole, Duchess of Lorraine[d][1][3] і Клод Франсуаза Латарынгская[d][1]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых II Добры (фр.: Henri II le Bon; 8 лістапада 1563 — 31 ліпеня 1624) — герцаг Латарынгіі з 1608 года. Сын Карла III і Клод Валуа, дочкі французскага караля Генрыха II і Кацярыны Медычы.

Генрых Добры быў жанаты двойчы. Першая жонка — Кацярына дэ Бурбон, герцагіня Альбрэ — сястра караля Генрыха IV. Вяселле адбылося 31 студзеня 1599 года. Нявесце было ўжо 40 гадоў, і ў 1604 годзе Кацярына памерла. Дзяцей у гэтым шлюбе не было.

Другая жонка — Маргарыта Ганзага, дачка мантуанскага герцага Вінчэнца I Ганзага і Элеаноры Медычы. Вяселле — 24 красавіка 1606 года ў Мантуі. Дзеці:

Паколькі ў Генрыха Добрага не было сыноў, у 1625 годзе ўладу ў Латарынгіі захапіў яго малодшы брат Франсуа II, граф Вадэмон. А абедзве яго дачкі сталі пасля герцагінямі дзякуючы замужжу.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  2. а б Pas L. v. Henri de Lorraine // Genealogics — 2003.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]