Перайсці да зместу

Генры Дэйвід Тора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Дэйвід Тора
амер. англ.: Henry David Thoreau
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: David Henry Thoreau
Дата нараджэння 12 ліпеня 1817(1817-07-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1862(1862-05-06)[1][2][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька John Thoreau[d][3]
Маці Cynthia Dunbar[d][3]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, філосаф, эсэіст, аўтабіёграф, аўтар дзённіка, перакладчык, пісьменнік, абаліцыяніст, натураліст, эколаг, абаронца навакольнага асяроддзя
Кірунак западная філасофія[d]
Жанр transcendentalism[d]
Мова твораў англійская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Генры Дэйвід То́ра[4] (англ.: Henry David Thoreau; 12 ліпеня 1817(1817-07-12)[1][2][…], Конкард[d], Конкард[d], ЗША6 мая 1862(1862-05-06)[1][2][…], Конкард[d], ЗША) — амерыканскі пісьменнік, публіцыст, філосаф, натураліст, грамадскі дзеяч.

Сын рамесніка[5]. У 1837 годзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Зблізіўся з Р. У. Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. У час вучобы колькі часу выкладаў у школе. Займаўся рамеснай справай. На працягу двух гадоў Г. Тора жыў на беразе Уолдэнскага возера, забяспечваючы сваё існаванне за кошт працай, рыбнай лоўляй і збіральніцтвам. Напярэдадні [[Грамадзянская вайна ў ЗША |Грамадзянскай вайны]] 1861—1865 гадоў адкрыта заклікаў да барацьбы з рабаўладальніцтвам.

Друкавацца Генры Тора пачаў у 1840 годзе. У 1854 годзе выйшаў рамантычны філасофскі празаічны твор «Уолдэн, або Жыццё ў лесе» пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад «цывілізацыі спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататак-дзённікаў, кніг «Тыдзень на Конкардзе і Марымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апублікавана ў 1864 годзе), «Янкі ў Канадзе» (апублікавана ў 1866 годзе). Таксама Генры Тор пісаў вершы, рабіў пераклады.

Сацыяльна-маральныя матывы творчасці Генры Дэйвіда Тора высока ацэньваў Л. М. Талстой.

  1. а б в г Henry David Thoreau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Henry David Thoreau // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. БелЭн 2002.
  5. ВСЭ 1977.
  • Камароўская Т. Я. То́ра Генры Дэйвід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 489. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • То́ро Генри Дейвид / Зинде М. М. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 112. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Егорова Н. Торо [Thoreau Henry David, 1817—1862] // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 351—352. — 824 стб.: ил. (руск.)
  • Осипова Э. Ф. Генри Торо : очерк творчества / Э. Ф. Осипова ; ЛГУ им. А. А. Жданова. — Ленинград : Изд-во ЛГУ, 1985. — 129 с. : ил.; 21 см. (руск.)
  • Воробёв С., Луканов Д. То́ро Генри Дейвид // Философская энциклопедия: [в 5 т.] — Т. 5. Специальные системы — Яшты / гл. ред. Ф. В. Константинов. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 250. — 740 с. с ил., 1 л. порт. — 60 500 экз. (руск.)
  • То́ро Генри Дейвид // Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 690. — 840 с. — 150 000 экз. (руск.)