Генры Нокс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Нокс
англ.: Henry Knox
1-ы камандуючы Арміяй Злучынах Штатаў[d]
23 снежня 1783 — 20 чэрвеня 1784
Папярэднік Джордж Вашынгтон
Пераемнік John Doughty[d]
1-ы Ваенны міністр ЗША
12 верасня 1789 — 31 снежня 1794
Пераемнік Цімаці Пікерынг
Ваенны міністр ЗША
8 сакавіка 1785 — 12 верасня 1789
Папярэднік Benjamin Lincoln[d]

Нараджэнне 25 ліпеня 1750(1750-07-25)[1]
Смерць 25 кастрычніка 1806(1806-10-25)[1] (56 гадоў) ці 21 кастрычніка 1806(1806-10-21)[2] (56 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Lucy Flucker Knox[d]
Дзеці Caroline Flucker Knox Swan Holmes[d]
Член у
Дзейнасць афіцэр, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Кантынентальная армія
Званне генерал-маёр
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Нокс (англ.: Henry Knox; 25 ліпеня 1750 — 25 кастрычніка 1806) — ваенны дзеяч ЗША, першы ваенны міністр ЗША.

З дзяцінства працаваў клеркам у кнігарні ў Бостане, пазней сам адкрыў уласны кніжны гандаль. З 18 гадоў удзельнічаў у Амерыканскай рэвалюцыі на баку паўстанцаў.

Нокс з 1772 года служыў грэнадзёрам у Бостанскім грэнадзёрскім корпусе. За ваенныя заслугі Джордж Вашынгтон ў 1775 годзе надаў яму званне палкоўніка, неўзабаве яны пасябравалі. Скарыстаўшыся захопленай ў брытанцаў зброяй, стварыў уласнае артылерыйскае падраздзяленне, якое паспяхова праявіла сябе ў шэрагу кампаній.

З 1785 года — міністр абароны. Як міністр абароны змог арганізаваць рэгулярны ваенны флот ЗША, апалчэнне ЗША, стварыў сетку берагавых умацаванняў. Адначасова наладзіў добрыя адносіны з індзейскімі плямёнамі, частка якіх падтрымала амерыканцаў у вайне супраць англічан. Разам з Вашынгтонам праводзіў праграму цывілізацыі індзейцаў, асабліва Пяці цывілізаваных плямёнаў. 2 студзеня 1795 года сышоў у адстаўку, займаўся фермерствам.

16 чэрвеня 1774 года ажаніўся з Люсі Флакер, бацькі якой падтрымалі брытанцаў. Памёр ад няшчаснага выпадку — праглынуў курыную костку, якая выклікала разрыў кішэчніка, што прывяло да перытанiту.

Зноскі

  1. а б Henry Knox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
  3. Find a Grave — 1996.