Генры Уолтар Бейтс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генры Уолтар Бейтс
англ.: Henry Walter Bates
Henry Walter Bates Maull & Fox BNF Gallica.jpg
Дата нараджэння 8 лютага 1825(1825-02-08)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1892(1892-02-16)[1][2][3] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, лепідаптэрыст, заолаг
Навуковая сфера Мімікрыя
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Fellow of the Geological Society[d]

Член Лінееўскага таварыства[d]

Commons-logo.svg Генры Уолтар Бейтс на Вікісховішчы

Генры Уолтар Бейтс (англ.: Henry Walter Bates; 8 лютага 1825, Лестэр16 лютага 1892), англійскі прыродазнавец і падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Генры Уолтар Бейтс распачаў са сваім сябрам Альфрэдам Уолесам даследаванне Амазонкі. Дзякуючы падтрымцы Брытанскага музея ён адправіўся ў 1848 годзе ў Амерыку і на працягу адзінаццаці гадоў вывучаў Амазонку з вялікімі яе прытокамі. Уолес прабыў з ім разам толькі 4 гады. Вярнуўшыся ў 1859 годзе, Бейтс прывёз у Лондан найбагатыя калекцыі, пераважна заалагічныя, і выдаў апісанне свайго падарожжа пад назвай «The naturalist on the river Amazons» (Лондан, 1863; руск. пер. СПб., 1867). У наступным 1864 годзе ён стаў сакратаром Лонданскага заалагічнага таварыства. Акрамя таго, выдадзены наступныя яго працы: «Contributions to the insect fauna of the Amazon valley» (Лондан, 1867); «Central America. West Indies and South America» (Лондан, 1877).

Бейтс адкрыў з'яву мімікрыі і даў яму тлумачэнне ( у 1862). Выпадкі пераймання ядомага для іншых жывёл насякомага неядомым называются «бейтсаўскай» мімікрыяй.

Большая частка сабраных Бейтсам калекцый насякомых (больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 8 тыс. раней невядомых навуцы), знаходзяцца ў Брытанскім музеі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Henry Walter Bates // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 H W Bates // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116081082 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]