Генцкае прымірэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Правінцыі, якія заключылі пагадненне, пазначаны зялёным колерам
Алегорыя Адрыяна ван дэ Венэ, якая адлюстроўвае Генцкае прымірэнне

Ге́нцкае прымірэ́нне (нідэрл.: Pacificatie van Gent) — пагадненне паміж паўночнымі і паўднёвымі правінцыямі Нідэрландаў падчас Нідэрландскай рэвалюцыі XVI стагоддзя, якое было заключана 8 лістапада 1576 года ў Генце.

Паўстанне супраць іспанскага валадарства, успыхнуўшы ў 1572 годзе на поўначы Нідэрландаў, у верасні 1576 года распаўсюдзілася на паўднёвыя правінцыі краіны ў выніку мецяжу іспанскіх наймітаў, што прывяло да разабавання Антверпена 4 лістапада таго ж года.

«Генцкае прымірэнне» прадугледжвала:

  • сумесную барацьбу паўночных і паўднёвых правінцый супраць іспанскай арміі наймітаў у Нідэрландах;
  • усеагульную амністыю ўдзельнікам руху;
  • захаванне каталіцтва на Поўдні і кальвінізму на Поўначы краіны;
  • адмену распараджэнняў і канфіскацый, праведзеных герцагам Альбам, а таксама законаў супраць ератыкаў.

Уладанні каталіцкай царквы і вярхоўная ўлада караля Філіпа II прызнаваліся недатыкальнымі. Генцкае прымірэнне ўяўляла сабой спробу кампрамісу рэвалюцыйнай буржуазіі і кальвінісцкага дваранства паўночных правінцый з каталіцкім дваранствам і кансерватыўным бюргерствам паўднёвых правінцый, якія пайшлі на гэта пад ціскам рэвалюцыйнага патрыятычнага руху народных мас. Мэтай кампрамісу было захаваць адзінства Нідэрландаў на аснове захавання іспанскай каралеўскай улады, але пры некаторых саступках з яе боку. Ён не вырашаў карэнных сацыяльна-палітычных супярэчнасцей, якія ўзніклі падчас рэвалюцыі. Са стварэннем контррэвалюцыйнай Араскай уніі ў валонскіх правінцыях і рэвалюцыйнай Утрэхцкай уніі ў 1579 годзе пагадненне фактычна страціла сілу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:International-law-stub

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.