Генцкі кінафестываль
Генцкі кінафестываль Film Fest Gent | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | з 1974 года |
Месца |
![]() |
filmfestival.be |
Генцкі кінафестываль (англ.: Film Fest Gent) — штогадовы міжнародны кінафестываль, які праводзіцца ў Генце, Бельгія. Упершыню фестываль адбыўся ў 1974 годзе і з таго часу ператварыўся ў найбуйнейшы кінафестываль у Бельгіі. Акрамя ўласна кіно на фестывалі надаецца асаблівая ўвага музыцы да фільмаў: з 2001 года ў межах фестывалю ўручаецца Сусветная прэмія саўндтрэкаў, на якой узнагароджваюцца найлепшыя кінакампазітары, а таксама найлепшыя саўндрэкі да кіна- і тэлефільмаў.
Фестываль праходзіць кожны год у кастрычніку, міжнароднае журы прысуджае Гран-пры за найлепшы фільм і прэмію Жоржа Дэлеру за найлепшы саўндтрэк ці гукавы дызайн. Акрамя афіцыйнага конкурсу існуюць такія секцыі, як сусветнае кіно, класіка і штогадовая асобая ўвага.
З 2000 па 2018 год праводзіўся еўрапейскі конкурс кароткаметражных фільмаў. У 2019 годзе конкурс кароткаметражных фільмаў быў пераўтвораны ў міжнародны конкурс, галоўным прызам якога стала Міжнародная прэмія за найлепшы кароткаметражны фільм.