Георгіеўская стужка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Георгіеўская стужка

Георгіеўская стужка (руск.: Георгиевская лента) — двухколерная стужка ў выглядзе палоскі з трыма чорнымі і двума жоўтымі (пазней аранжавымі) палосамі. Геральдычны элемент, які выкарыстоўваўся ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расійскай імперыі ў другой палове XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Ордэнская стужка, атрыбут вышэйшай ваеннай узнагароды Расійскай імперыі — ордэна Святога Георгія[1]. Жоўты колер сімвалізаваў расійскую імперскую карону, а чорны — двухгаловага арла[2][3].

Пасля 1917 года «георгіеўскія» знакі адрознення спынілі афіцыйнае існаванне, у далейшым стужка да іх выкарыстоўвалася ў знаках адрозненнях у белагвардзейскага руху і ў расійскіх падраздзяленнях Вермахта падчас Другой сусветнай вайны[4][5]. Лічыцца таксама, што яна стала прататыпам савецкіх узнагарод — ордэна Славы і медаля «За перамогу над Германіяй», а таксама гвардзейскай стужкі[6]. 8 жніўня 2000 года ордэн Святога Георгія, элементам якога з'яўляецца стужка, адноўлены ў якасці вышэйшай ваеннай узнагароды Расійскай Федэрацыі[7].

Як асобны сімвал атрымала вядомасць у 2005—2007 гадах, падчас распачатай у Расіі дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам «Навіны» і РГАСПМ «Студэнцкая грамада» акцыі «Георгіеўскі стужка» па распаўсюджванні сярод насельніцтва ў Дзень Перамогі невялікіх адрэзкаў стужак, па форме і колеру падобных да георгіеўскай стужкі. Мэтай акцыі былі задэклараваны «стварэнне сімвала свята Перамогі», «выраз павагі да ветэранаў, даніна памяці загінулым на полі бою, удзячнасці людзям, якія аддалі ўсё для фронту»[8]. Праз відавочную падмену паняццяў і адкрытую прапагандысцкую накіраванасць акцыі, стужка стала ўспрымацца як знак прыналежнасці да расійскай імперскай прасторы[9]. Сярод скептыкаў, за падабенства з афарбоўкай вядомага сельскагаспадарчага шкодніка, стужка атрымала пеяратыўную назву «каларадская».

Эксплуатацыя вобразу[правіць | правіць зыходнік]

Стужка як элемент уніформы прарасійскіх сепаратыстаў на Данбасе

На момант запуску акцыі «Георгіеўская стужка» стужка, паводле фармулёўкі арганізатараў, называлася «гвардзейскай стужкай» і сімвалізавала «гонар за Перамогу Расіі ў Другой сусветнай вайне»[10]. Але па ходзе акцыі расійскія сродкі масавай інфармацыі савецкую «гвардзейскую стужку» сталі называць «георгіеўскай», падмяняючы пры гэтым паняцці[11]. Сэнс «георгіеўскай стужачкі» як знака памяці пра вайну паступова саступіў месца сэнсу сімвала расійскай экспансіі[4]. Аналітыкі канстатуюць, што стужка ордэна Святога Георгія, стала выкарыстоўвацца з мэтай спекуляцыі на пачуццях грамадзян, сем'і кожнага з якіх зведалі на сабе ўсе жахі вайны. Арганізатары дасягнулі папулярызацыі чарговай глабальнай ідэі «адраджэння Масквы — Трэцяга Рыма». Сімвал «Гвардыі Крамля» стаў звышпапулярным ва ўсіх радыкальных расійскіх арганізацыях, як левага, так і правага толку[10]. Менавіта гэтая стужка стала адным з атрыбутаў сепаратыстаў у Крыме і на ўсходзе Украіны, якія начэпліваюць яе без асацыяцый з Днём Перамогі, але для ідэнтыфікацыі сябе як прыхільнікаў «рускага свету»[4].

З 2008 года стужку выкарыстоўваюць прарасійскія арганізацыі па-за межамі Расіі як сімвал расійскай мілітарыстычных магутнасці, славы імперыі і савецкага мінулага[12][13]. З 2014 года стужка выкарыстоўвалася так званымі «сіламі самаабароны Крыма»[14] і прарасійску настроенымі сепаратыстамі на тэрыторыі Украіны[15] і стала сімвалам сепаратызму ва Украіне[16].

Гісторыя георгіеўскай стужкі — наглядны прыклад таго, як сімвал ам мінулага можна надаць цалкам новыя сэнсы з дапамогай прапагандысцкіх тэхналогій[4]. Але як і ўсе псіхалагічныя аперацыі яны эфектыўныя толькі ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновыя перспектыве. Былыя савецкія рэспублікі адыходзяць ад выкарыстання гэтага сімвала: у Казахстане і Беларусі ў 2014 года на Дзень Перамогі выкарыстоўвалі сімволіку ў колерах дзяржаўных сцягоў, у 2015 годзе ад георгіеўскай стужкі на карысць нацыянальных колераў таксама адмовіўся Кыргызстан[17].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ігор Федик Георгіївська стрічка: поваги — нуль, максимум пропаганди. Історична правда (2.06.2011). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24 мая 2015.
  2. Елена Якжик. Власти оскандалились с «георгиевскими» ленточками(руск.)  // Салідарнасць, 18.06.2009
  3. Ці належыць беларусам чапляць георгіеўскія стужкі? // Наша Ніва, 06.05.2010
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Николай Горохов Я помню? Я горжусь? Как возникла и во что превратилась георгиевская лента. gordonua.com (9.05.2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24 мая 2015.
  5. В.С. Гвоздик,Ю.П. Князьков,О.Ф. Штейнле. «Георгіївська стрічка» — що вона означає?. Офіційний веб-сайт Українського інституту національної пам'яті. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24 мая 2015.
  6. Георгиевская ленточка. Пасольства РФ у Славакіі. Афіцыйная інфармацыя МЗС РФ (9.05.2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24 мая 2015.
  7. Указ Президента Российской Федерации № 1463 от 8 августа 2000 года «Об утверждении Статута ордена Святого Георгия, Положения о знаке отличия — Георгиевском Кресте и их описаний»(руск.) 
  8. Что такое «Георгиевская ленточка»?. «Я помню? Я горжусь?» Сайт в защиту Георгиеской ленты. Праверана 24 мая 2015.
  9. Архієпископ Ігор (Ісіченко) Колорадська стрічка — знак звіра. tarnopol.in.ua. Праверана 24 мая 2015.
  10. 10,0 10,1 Олег Чеславский Георгиевская лента — символ Третьего Рима (22.02.2015). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 24 мая 2015.
  11. Георгиевская лента и гвардейская лента. В чём отличие. Сайт Расійскага інстытута глабальнага і рэгіянальнага кіравання (10.02.2014). Праверана 24 мая 2015.
  12. «За Свободу» призывает власти запретить раздачу «георгиевских» лент в общественных местах(руск.) 
  13. В Беларуси объявили охоту на георгиевские ленты(руск.) 
  14. Кубанські козаки не в курсі, від кого захищають кримчан: «Може, і від самих себе». ТСН. 1+1. 14.03.2014
  15. Георгиевская лента чужда нам и опозорена российской пропагандой". Цензор.НЕТ.
  16. Христина Гоголь Чому георгіївська стрічка увійшла у моду сепаратистів. «Новий погляд» (8.05.2014). Праверана 24 мая 2015.
  17. Адарья Гуштын Беларусь отказалась от георгиевских ленточек. Всех оденут в красно-зеленые бутоньерки (28.04.2015). Праверана 25 мая 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]