Георгіеўскі трактат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Георгіеўскі трактат — дагавор паміж Расійскай імперыяй і Картлі-Кахецінскім царствам, заключаны 4 жніўня 1783 года ў Георгіеўску. Паводле Георгіеўскага трактату грузінскі цар Іраклій II прызнаваў пратэктарат Расійскай імперыі і адмаўляўся ад самастойнай знешняй палітыкі. Кацярына II гарантавала Грузіі поўную аўтаномію, непарушнасць яе тэрыторыі і абарону на выпадак вайны; прывілеяваныя саслоўі Грузіі прыраўноўваліся да адпаведных расійскіх. Георгіеўскі трактат аслабіў пазіцыі Ірана і Турцыі ў Закаўказзі і падрыхтаваў далучэнне Грузіі да Расійскай імперыі ў 1801 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]