Георгій Іванавіч Буркоў
| Георгій Іванавіч Буркоў | |
|---|---|
| руск.: Георгий Иванович Бурков | |
| | |
| Дата нараджэння | 31 мая 1933[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 ліпеня 1990[1] (57 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | тэатральны акцёр, акцёр агучвання, кінаакцёр, кінарэжысёр, акцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0122050 |
Георгій Івановіч Буркоў (пры нараджэнні Буркаў; руск.: Гео́ргий Ива́нович Бурко́в, 31 мая 1933, Перм, РСФСР — 19 ліпеня 1990, Масква) — расійскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст. Заслужаны артыст РСФСР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў школу № 11 і сярэднюю школу № 49. Чатыры разы прыёмная камісія адхіляла кандыдатуру Буркова з-за дэфекту маўлення — невыразнай дыкцыі. У 1952—1956 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1955—1958 гадах вучыўся ў вячэрняй студыі пры Пермскім драматычным тэатры. Служыў у тэатрах Пермі, Кемерава, Бярэзнікаў і іншых гарадоў.
З 1965 года па запрашэнні галоўнага рэжысёра Барыса Львова-Анохіна стаў акцёрам драматычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага. У 1970—1971 гадах — артыст «Сучасніка». У 1980—1984 гадах — артыст МХАТа імя М. Горкага. У 1984—1987 гадах — артыст тэатра імя А. С. Пушкіна. У 1987—1988 гадах — артыст МХАТа імя М. Горкага пад кіраўніцтвам Т. В. Даронінай.
З 1988 года — мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры імя В. М. Шукшына. Быў блізкім сябрам Васіля Шукшына. Разам яны выношвалі планы па стварэнні ўласнага тэатра (рабочая назва — Рускі народны тэатр). Сваю казку «Да трэціх пеўняў» Шукшын пісаў па просьбе і пры непасрэдным удзеле Буркава, адмыслова для яго дэбютнай пастаноўкі ў якасці рэжысёра.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1968) «Зігзаг поспеху»
- (1971) «Старыя-разбойнікі»
- (1975) «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!»
- (1979) «Суседзі»
- (1980) «Амністыя»
Агучванне
[правіць | правіць зыходнік]- (1980) «Трям! Здравствуйте!» — Мядзведзяня
- (1982) «Жыў-быў пёс» — Пёс
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.