Перайсці да зместу

Георгій Іванавіч Кузняцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Кузняцоў
1-ы старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
5 мая 2006 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Андрэй Гаеў

Нараджэнне 28 жніўня 1950(1950-08-28) (74 гады)
Адукацыя
Месца працы

Гео́ргій Іва́навіч Кузняцо́ў (нар. 28 жніўня 1950, в. Старына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2006—2014).

Нарадзіўся 28 жніўня 1950 года ў в. Старына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Працаваў інжынерам і старшым інжынерам інстытута «Белдзіпразем», інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі ў Лівіі.

У 19911995 гадах — намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў.

У 19951997 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У 19972001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

У 20012006 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 5 мая 2006 да 27 снежня 2014 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Зноскі