Георгій Аляксандравіч Аксянёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Аксянёнак
Георгій Аляксандравіч Аксянёнак
Дата нараджэння 18 лістапада 1910(1910-11-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1989(1989-02-26)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Зямельнае права
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леў Ісаакавіч Дэмба[d]
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

Георгій Аляксандравіч Аксянёнак (18 лістапада 1910, Полацк — 26 лютага 1989) — юрыст, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 годзе скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Працаваў у Галоўнай ваеннай пракуратуры Чырвонай Арміі, пракуратуры СССР, быў выкладчыкам Ташкенцкага юрыдычнага інстытута, загадчыкам сектара прававых праблем кіравання сельскай гаспадаркай Інстытута дзяржавы і права АН СССР.

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў СССР», а ў 1955 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Зямельныя праваадносіны ў СССР».

З 1956 года — прафесар Вышэйшай школы МУС СССР. З 1966 года з’яўляецца членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. А. Аксянёнкам апублікавана больш за 200 навуковых прац, многія з якіх маюць фундаментальны характар. Найбольш значныя з іх: «Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў СССР» (1950), «Зямельныя праваадносіны ў СССР» (1958), «Прававое становішча калгасаў у СССР» (1963), «Крытыка сучасных буржуазных аграрна-прававых тэорый» (1972).

Распрацоўваў праблемы зямельнага, воднага, грамадзянскага і калгаснага права[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аксянёнак Георгій Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 13.
  • Аксянёнак Георгій Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 9.
  • Нарадзіўся ў Полацку // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 783.