Георгій Барысавіч Гераўкер
Георгій Барысавіч Гераўкер | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2013 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Барыс Іосіфавіч Гераўкер[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Георгій Барысавіч Гераўкер (14 ліпеня 1952 — 5 красавіка 2013) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1974 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1974 года архітэктар, з 1981 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў Беларусі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: пасёлак нафтавікоў Лангепас у Цюменскай вобласці, двухзальны кінатэатр на 600 месцаў, пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Муякан на трасе БАМа, комплекс будынкаў НДІ хімічнага профіля акадэмгарадка АН БССР у г. Мінску (1980), рэканструкцыя лячэбнага корпуса на 320 коек НДІТА г. Мінска, рэканструкцыя карпусоў 4-й гарадской клінічнай бальніцы з будаўніцтвам новага ўралагічнага корпуса, медыцынскі цэнтр «Нардзін», праект рэканструкцыі карпусоў 9-й ГКБ па вул. Сямашкі з прыбудовай кардыёхірургічнага аперблока і блока трансплантацыі ствалавых клетак, санаторыя-прафілакторый у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна, спальны корпус і рэканструкцыя спелеалячэбніцы ў горадзе Салігорску.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Быў удзельнікам Будаўнічай выстаўкі БССР, па яе выніках узнагароджаны дыпломам першай ступені за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2012).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Сын мастака Барыса Іосіфавіча Гераўкера (1920—2018), брат дызайнера Уладзіміра Барысавіча Гераўкера (1947—2009)[крыніца?].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Геравкер Георгий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 5 красавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя