Георгій Васілевіч Штыхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Георгій Васілевіч Штыхаў
Дата нараджэння

14 чэрвеня 1927(1927-06-14) (90 гадоў)

Месца нараджэння

Старая Беліца, Гомельскі раён

Грамадзянства

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

археолаг, гісторык

Навуковая сфера

гісторыя, археалогія

Месца працы

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Георгій Васілевіч ШТЫХАЎ (нар. 14 ліпеня 1927, в. Старая Беліца, Гомельскі раён) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989).

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Працаваў настаўнікам у школах Гродзенскай і Гомельскай абласцях (19561959). Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1959—1962), на фарміраванне гістарычнага светапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі У. М. Ігнатоўскі і А. Р. Мітрафанаў. Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі АН БССР (1962—2000). У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Древний Полоцк (IX—XIII вв.)» (навуковы кіраўнік — В. Р. Тарасенка). З 1982 г. узначальвае пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Мінска. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)». Прафесар (1987). З 2000 г. — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя зацікаўленні Г. В. Штыхава: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга Сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полацка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі, а таксама, у 2006 годзе праводзіў раскопкі археалагічнага помніка Баронікігарадзішча каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.

Падрыхтаваў 2 дактароў і 19 кандыдатаў навук. Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій (19921994).

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Аўтар больш за 490 прац.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологическая карта Беларуси. — Вып. 2. — Мн., 1971;
  • Ажываюць сівыя стагоддзі. — Мн., 1974;
  • Древний Полоцк: IX—XIII вв. — Мн., 1975;
  • Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978;
  • Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі — Мн., 1992;
  • Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — Мн., 1999;
  • Галасы далёкіх продкаў. — Мн., 1968.;
  • Города Белоруссии по летописям и раскопам (IX—XIII вв.). — Мн. 1975;
  • Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1994;
  • Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Мн., 1996;
  • Мінск — сталіца ўдзельнага княства Полацкай зямлі // Гісторыя Мінска. — Мн., 2006.
  • Археолагі дапаўняюць летапісцаў / Г. В. Штыхаў. — Мінск: Беларуская навука, 2009.
  • Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья.— Мінск: Беларуская навука, 2014.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.