Георгій Георгіевіч Вінберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Георгій Георгіевіч Вінберг
Дата нараджэння 31 мая (13 чэрвеня) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1987(1987-06-23)[2] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, гідрабіёлаг, заолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гідрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН СССР, член-карэспандэнт АН СССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Канстанцінавіч Кальцоў[d]
Вядомыя вучні Т. М. Міхеева
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Георгій Георгіевіч Вінберг (18 (31) мая 1905, г. Пецярбург — 23 чэрвеня 1987, Ленінград) — савецкі гідрабіёлаг, заснавальнік экалагічнай энергетыкі водных жывёл у БССР. Член-карэспандэнт АН СССР (1976), доктар біялагічных навук (1946), прафесар (1947). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1976)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1927 годзе. З 1944 г. працаваў на біястацыянары «Барок» (Яраслаўская вобласць). У 1947—1967 гг. загадчык кафедры заалогіі бесхрыбтовых у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1967 года загадчык лабараторыі прэснаводнай і эксперыментальнай гідрабіялогіі Заалагічнага інстытута АН СССР(руск.) бел. (Ленінград)[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. Г. Вінбергу належаць працы па даследаванні біялагічнай прадукцыйнасці вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі водных жывёл, першаснай прадукцыі планктону, угнаенню сажалак, ачыстцы сцёкавых вод у біялагічных сажалках. Заснавальнік экалагічных даследаванняў па энергетыцы водных беспазваночных вадаёмаў Беларусі[4].

Г. Г. Вінберг з 1971 года з’яўляўся прэзідэнтам Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства АН СССР[5].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Интенсивность обмена и пищевые потребности рыб — Минск, 1956.
  • Первичная продукция водоёмов — Минск, 1960.
  • Удобрение прудов — М., 1965 (совм. с В. П. Ляхновичем).

Зноскі

  1. Винберг Георгий Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. G.G Vinberg // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Винберг Георгий Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 114. — 737 с.
  4. Беларусь, 1995
  5. ЭПБ, 1983

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]