Георгій Георгіевіч Меншыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Георгіевіч Меншыкаў
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1934(1934-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1977(1977-07-08) (43 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Георгій Георгіевіч Меншыкаў (4 чэрвеня 1934, Менск — 8 ліпеня 1977) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Брэсце, Мінскпраекце, Белдзіпрахарчпраме, з 1968 па 1977 г. — старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: інтэр’еры гасцініцы «Брэст», крам «Тканіны» па вул. К. Лібкнехта, прамысловых тавараў па вул. Арлоўскай, Кавалерыйскай, Магілёўскай шашы (19641966), Дом быту (19651966), атэлье індпашыву па Ленінскім праспекце (1967), 9-павярховы інтэрнат для Белдзяржкансерваторыі (19681972), будынак санэпідстанцыі і хуткай дапамогі (1971), рэканструкцыя фасадаў будынкаў па праспекце Машэрава (1974) у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

2-я прэмія на адкрытым Усесаюзным конкурсе за праект будынка жалобных абрадаў (1969, у аўтарскім калектыве), 1—2-я прэміі за праект Палаца піянераў і школьнікаў (1969, у аўтарскім калектыве), 1-я прэмія за праект Дома архітэктараў (1971) на адкрытых рэспубліканскіх конкурсах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]