Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў
Дата нараджэння:

10 студзеня 1896(1896-01-10)

Месца нараджэння:

Балахняты[d], Смаленская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

24 мая 1967(1967-05-24) (71 год)

Месца смерці:

Масква, РСФСР, СССР

Будынак Ленінскай бібліятэкі ў Мінску (1930—1932) на паштовай марцы

Георгій Лаўрэнцьевіч Лаўроў (29 снежня 1895 (10 студзеня 1896), в. Балахняты, цяпер Смаленская вобласць, Расія — 24 мая 1967, Масква) — савецкі беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў маскоўскім ВХУТЕМАС (1922—1926). У 1926—1928 працаваў у Маскве, у 1928—1934 гадах — у БССР, з 1934 года — у Маскве. Сярод праектаў Г. Л. Лаўрова жылгарадок Трохгорнай мануфактуры ў Маскве (1926—1928, сааўтары — архітэктар Г. Я. Вальфензон, інжынер В. А. Мураўёў), клінічны (1928—1930) і ўніверсітэцкі (1928—1931) гарадкі, галоўны корпус і карпусы факультэтаў БДУ[1], бібліятэку імя У. І. Леніна (1930—1932), будынак Політэхнічнага інстытута[1] (1934) у Мінску, будынак драматычнага тэатра і кінатэатра ў Оршы (1930—1932), вучэбны корпус, інтэрнат на 1000 чалавек і бібліятэка Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці (1930—1933), дом адпачынку ў Алушце (1939—1941, сааўтар В. В. Жараў), кінастудыя «Новая Албанія» ў Тыране (1952—1953), кінацэнтры ў Сафіі (1951—1955, сааўтар В. І. Воранаў) і Бухарэсце (1952—1956, сааўтар М. І. Транквіліцкі).

Праект бібліятэкі імя У. І. Леніна не ажыццявіўся ў поўным аб'ёме[1].

Асабісты фонд Г. Л. Лаўрова (BY БГАНТД ф. 112, 20 адз. зах.) захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Васілеўскі П. Недабудаваны…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитекторы Советской Белоруссии: биографический справочник. — Мн., 1991.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.
  • Большая Советская энциклопедия: В 30 т. 3-е изд. — М., 1969—1978. — Т. 14. — С. 91.
  • Васілеўскі П. Недабудаваны шэдэўр Георгія Лаўрова // Культура. № 40 (1114), 5-11 кастр. 2013.