Георгій Мікітавіч Халасцякоў
Георгій Мікітавіч Халасцякоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня (2 жніўня) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1983 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
ВМФ Падводны флот |
Гады службы | 1919—1969 |
Званне | |
Камандаваў | Azov Flotilla[d], Danube Flotilla (Soviet Union)[d], Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі і Каспійская флатылія ВМФ Расіі |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі | |
У адстаўцы | 1969 |
Ге́оргій Мікі́тавіч Халасцяќоў (2 жніўня 1902 — 21 ліпеня 1983) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1945 год), Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-машыніста.
Пад час Першай сусветнай вайны сям’я з’ехала ў бежанства ў Расію.
З жніўня 1919 г. прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў у частках ЧАП на Заходнім фронце. Член РКП(б) з 1920. У 1920 паранены трапляе ў польскі палон, дзе знаходзіцца амаль год. Пасля вяртання з палону працаваў на розных некваліфікаваных вытворчасцях.
У снежні 1921 дабраахвотна па камсамольскім наборы пайшоў у Рабоча-Сялянскі Чырвоны флот. У 1925 скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча, служыў вахценным начальнікам на лінкары «Марат», штурманам падводнай лодкі «Камунар». Пасля заканчэння ў 1928 падводных класаў спецыяльных курсаў каманднага складу Ваенна-Марскага Флоту — старшы памочнік камандзіра падводных лодак «Батрак» и «L-55». Потым камандзір і камісар падлодкі «Бальшавік».
У 1932 скончыў тактычныя курсы Ваенна-марской акадэміі. Быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот. Камандзір галаўной падлодкі, дывізіёна і 5-й брыгады падводных лодак.
Арышт і вызваленне[правіць | правіць зыходнік]
7 мая 1938 быў арыштаваны. Абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы (з-за польскага палону 1920), а таксама Японіі і Англіі. Атрымаў 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў і паражэнне ў правах на 5 гадоў. На катарге на Ціхім акіяне, у казематах на бухце Вольгі. Жонка пад час яго арышта пайшла добраахвотніцай на савецка-фінляндскую вайну. Дзякуючы заступніцтву Калініна справа была перагледжана. У маі 1940 быў вызвалены, і яму вярнулі ордэн Леніна і званне.
З восені 1940 — камандзір 3-й брыгады падводных лодак, пасля начальнік адзела падводнага плавання Чарнаморскага флота.
Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 1941 — капітан 1-га рангу, узначаліў Новарасійскую ваенна-марскую базу. Удзельнічаў у Керчанска-Феадосеўскай аперацыі. Падрыхтоўваў абарону Новарасійска з сушы.
13 снежня 1942 прысвоена званне контр-адмірал.
Камандзір Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флятыліямі, арганізаваў шэраг дэсантаў.
Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]
24 мая 1945 прысвоена званне віцэ-адмірал.
У 1950 скончыў з залатым медалём Акадэмію Генеральнага штаба. У 1950—1951 кіраваў Каспійскай вайсковай флатыліяй, потым 7-м флотам на Ціхім акіяне. У 1953—1969 — намеснік начальніка кіравання баявой падрыхтоўкай Галоўнага штаба ВМФ СССР.
7 мая 1965 атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
З 1969 года ў адстаўцы.
Смерць[правіць | правіць зыходнік]
Забіты разам з жонкай ў сваёй кватэры (у доме № 19 на Цвярскім бульвары) пад час абрабавання. Быў скрадзены парадны мундыр і ўсе ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У Баранавічах існаваў дом-музей Халасцякова, названа адна з вуліц і адкрыты памятны знак. У 1984 новаму савецкаму сухагрузу было нададзена яго імя.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Віцэ-адміралы СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Ушакова
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Ахвяры забойстваў
- Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў